У гэтым годзе ў рамках праекта Script.Art.by для навучэнцаў устаноў дадатковай і агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана правядзенне рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «Мне пару крыл дало юнацтва», прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння М.Танка (Яўгена Іванавіча Скурко – 1912-1995). На раённы этап было прадстаўлена 15 работ у двух намінацыях: “Лепшы вершаваны твор” і “Лепшы празаічны твор” . Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі вучні 6-11 класаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай і рускай моў і літаратур.
Аўтарскія творы напісаны па матывах твораў М.Танка, у форме прысвячэнняў народнаму паэту, як водгук на чалавечыя якасці паэта, асаблівасці яго ўспрымання жыцця і творчасці. Паэт спыняў сваю ўвагу, здаецца, на ўсiм багаццi i шматстайнасцi з’яў i працэсаў навакольнай рэчаiснасцi, жыцця на зямлi. Школьныя ўрокі літаратуры, як вядома, не ставяць сваёй мэтай падрыхтоўку прафесійных паэтаў і пісьменнікаў. Іх задача складаецца ў тым, каб выхаваць чытача, навучыць школьнікаў разважаць над прачытаным. Таму і гэты конкурс – спроба сучаснага прачытання твораў М.Танка, спроба разгадаць яго думкі і пажаданні; вынік сумесных намаганняў вучняў і настаўнікаў, вынік працы не аднаго дня. Удзел у конкурсе працягнуў для вучняў “дарогу да Максіма Танка”.
На абласны этап накіравана 5 лепшых работ: верш “На Беларусі мы жывём” (Амер Абдуль Хакім Тарэк, вучань 7 класа СШ №1 г.Светлагорска), празаічны твор “Казачны сон” (Лізавета Сідарчук, вучаніца 6 класа СШ №8 г.Светлагорска), работы 2-х вучаніц Баравікоўскай сярэдняй школы: празаічны твор “Вот так…” (Яна Гузарэвіч, вучаніца 9 класа), верш “Першае каханне” (Руфіна Чыкрышкіна, вучаніца 10 класа), верш “Ён мой паэт” (Анастасія Дрозд, вучаніца 8 класа Саснаваборскай сярэдняй школы.
Выказваем падзяку вучням і настаўнікам А.Жураўлевіч, І.Гошка, А.Маньковай, В.Астроўскай, школьнаму бібліятэкару А.Жураўлёвай за сумесную творчую працу і зычым ім поспехаў на дарогах спасціжэння твораў беларускай і рускай літаратуры.
На Беларусі мы жывём!
На Беларусі мы жывём ! – То кут лясоў і рэк шырокіх, І сінявокім край завём – Азёраў тут зашмат глыбокіх. Звяры і птушкі ў тых лясах, Іх лесавік абараняе, Русалкі ў рэках чыняць страх, І рыбін цар там пражывае. Сівы, стары, кашлаты дзед Сядзіць і бурбалкі пускае, Глядзіць на нас ён з-пад вады І дом свой век абараняе. На рэках я перабываў, І хоць цара таго не бачыў, Яго ўвесь дзень там прачакаў – Ён там – не можа быць іначай. З русалкамі на дне сядзіць І правіць там падводным светам. Калі не верыш – што ж рабіць: Тады ты прачытай пра гэта! Пра цуды, казкі і наш край, І пра дзівосы, якіх безліч. У чароўных творах пачытай, Што склалі Танк і Караткевіч. Там столькі казачных істот, Там чараўніцтва ёсць наяве, Там Беларусь цябе заве У свой светлы край, дзе Бог жыве!
Ён мой паэт
Адданы, мужны, шчыры Пясняр сялянскі, што з бацькоўскіх хат Жывое слова трапяткое вынес І не спалохаўся жалезных крат. Перада мною яго думкі, скарбы-творы… Распавядаюць мне няспынныя радкі Пра долю і нядолю беларусаў, Пра ліхалецці, страшныя гады. Пра шчасце і пра першае каханне, Зямлю бацькоў, бясконцы мілы край. Пра вечаровае з прыродаю спатканне, Пра камарыны звон і сіні небакрай. Тут мой паэт сярод радкоў нятленных, Пясняр сялянскі, сын сваёй зямлі, Мой суразмовец мудры і натхнёны, Табе паклон я аддаю… Яго прымі!
Першае каханне
Першае каханне вельмі шчырае У хлапчыны з мілаю дзяўчынаю. Вочы разам шчасцем заліваюцца, І ў сэрцы непаўторнае здараецца. Першы пацалунак, нібы цукру смак. Пах духмяных кветак у яе касах. Хлопчык з мілаю дзяўчынаю спаткаецца, І ў каханне іх жыццё ператвараецца. Дзве душы сядзяць замілаваныя, Сэрцам размаўляюць закаханыя. Як саловачкі, спяваюць яны ўвечары, І галовачку кладзе яна яму на плечыка. Першае каханне вельмі шчырае У хлапчыны з мілаю дзяўчынаю…
Казачны сон
Баю – бай.Баю – бай. – Калыханка, - скажаце вы, але гэта не так.Сення да мяне прыходзіў казачнік Бай, і адбылося гэта ў сне. Сон мой быў цудоўны і каляровы. На сваёй жалейцы сірата Музыка зайграў так, што здавалася ўсё жывое падпявала яму. Калыхала мяня Галінка-вярбінка, а маленькія птушаняты спявалі калыханку. Баю – бай.Баю – бай. Снілася мне, што вандрую я з маленькім Светлячком і дапамагаю яму знайсці Расінку, якую аднойчы раніцай ен убачыў, але яна хутка знікла. А Светлячок вельмы хачеў убачыць яе зноў. У сваім сне бачыў я, як у полі Конь і Магутны Леў здабывалі агонь. А Журавель і Чапля ажаніліся і радасна кружыліся ў небе, быццам падтанцоўвалі пад музыку жалейкі. Нам са Светлячком стала так радасна, што мы таксама пусціліся ў скокі. Баю – бай.Баю – бай. Так у танцы мы апынуліся ў лесе і чуем: нехта дзяўбе і дзяўбе. Светлячок паведаміў мне, што гэта Хітрая Вавёрка адабрала дупло ў Дзятла, і ён цяпер вымушаны майстраваць сабе новае. Дзяцел хоча сабе ўтульную, дабротную хатку, бо не хоча скакаць, як Заяц, бо ў заячым доме вецер ходзіць хадуном. Баю – бай.Баю – бай. Тут у траве пачалася спрэчка. Гэта Мухамор хоча быць лясным царом. “Я самы галоўны грыб, я самы прыгожы!” – кажа ён. Разважылі мы гэту спрэчку хутка. Светлячок знайшоў кошык і паклаў туды Рыжыкі і Казлякі, а Мухамора мы пакінулі ахоўваць лес. Баю – бай.Баю – бай. Пабывалі мы ўжо і на небе, і ў лесе, а Расінку так і не знайшлі. Накіраваліся мы далей у поле. А тут Чарапаха і Кабан учынілі марафон. Мы вырашылі, што пераможцам будзе Кабан, але хітрая Чарапаха доўга карміла Кабана жалудамі, ён стаў тоўстым і непаваротлівым, і Чарапаха змагла яго абагнаць. Баю – бай.Баю – бай. І тут з’явіўся Жаўрук. Павітаў ён усіх птушак, усе лясы і палі, бо даручылі яму увесь свет уранку будзіць. З’явілася Сонейка, і на палянцы ў лясной цішыні на кветках, быццам пацеркі, з’явілася ранішняя раса. “Знайшоў, знайшоў”, - радасна закрычаў Светлячок і пакінуў мяне. А расінка заззяла весялковай красой. Баю – бай.Баю – бай. У гэты момант я адчуў Матуліны рукі. “Добрай раніцы, сынок”,- і я прахапіўся. Казачнік Бай пайшоў адпачываць, а я пачаў слухаць казкі Матулі. А з кніжнай паліцы мяне вабілі кніжкі Максіма Танка, і я ведаў, што яны завуць мяне ў цудоўны, неверагодны свет любові і пашаны да ўсяго жывога. Вось так у сне да мяне прышла любоў да казкі. Баю – бай.Баю – бай.
Вот так…
Осеннее пасмурное утро. За окном идёт дождь. Деревья уже без листвы. На часах 6.25. Я до сих пор не смогла уснуть, переворачиваясь с боку на бок и подминая под себя одеяло. Я всё думаю о той самой первой встрече... Это был не самый лучший день, настроения совсем не было, на учёбе не всё хорошо (учусь в медицинском), нужно успеть ещё и на работу, в голове много вопросов, которые требуют ответов. Я так спешила, всё валилось из рук, стоя перед «зеброй», я смотрела на светофор. «Ну наконец-то!» – пронеслось у меня в голове. Я поспешила перейти дорогу вместе с толпой. В одной руке горячий кофе, а в другой – сумочка, в которой непрерывно звонит телефон. Пробираясь через толпу на пешеходном переходе, я попыталась достать телефон. И вот я была так близка к цели, но, неожиданно, врезаюсь во что-то. Я поднимаю глаза, а передо мною – молодой паренёк атлетического телосложения. Кофе пролился на его пальто. Я начала извиняться и предлагать салфетки. Он же стоял спокойно, наблюдая за моим поведением. Его глаза выражали невозмутимость и умиротворение. Я смутилась, пытаясь исправить то, что натворила, но кофе никак не оттирался. И вот, когда я в следующий раз потянулась за салфеткой, его руки остановили меня. Он посмотрел мне в глаза и сказал: – Это всего лишь вещь, не надо так суетиться. Ничего страшного. После этих слов я вспомнила, что опаздываю на работу. Как только я повернулась и сделала шаг, он уверенно взял меня за руку и потянул к себе. «Ну что ж ему от меня нужно?» – с негодованием подумала я. – Подождите, можете оставить мне свой номер телефона? – Для чего вам мой номер? – Хочу пригласить вас в кафе, выпить чашечку кофе и просто познакомиться. Я посмотрела на него и улыбнулась. – Вы не представляете, как я опаздываю, – пробормотала я, записывая номер на листок. – Спасибо, до скорого! – улыбнувшись, ответил он. Я бежала сломя голову, опаздывая примерно на полчаса. Вечер того же дня. Прохладный ветерок перебирает мои волосы. Я медленно иду по серой мрачной улице. День совсем не удался: опоздала на работу, получила выговор от начальника. А дома… А дома я одна. Так сложно взрослеть... Мне 18, а такое очущение, что 25. Мои размышления о жизни прервал телефонный звонок. На экране было написано «неизвестный», я сразу вспомнила того паренька. Да, это был он, предложил сходить в кафе. Я была свободна, поэтому с удовольствием согласилась. Это наше первое свидание! Никогда не думала, что буду испытывать такие чувства! Что это был за вечер! Неожиданно у него зазвонил телефон. «Ты где?» – услышала я женский голос. Он неловко улыбнулся. Наш вечер подходил к концу. После звонка мы больше молчали, чем говорили. На следующий день, торопясь на занятия в университет, мчалась мимо «нашего» кафе и на стекле увидела: «ЛЮБЛЮ». Я подошла ближе, от моего тепла окно запотело и написала: «ТВОЯ». Что происходило со мной в тот день невозможно описать словами: радость, слёзы, надежда. После того сказочного вечера мы часто проводили время в нашем кафе. Я понимала и видела в его глазах, что та случайная встреча также значима и для него. У нас вошло в привычку писать послания на окнах. Мы были вместе ровно три месяца. А потом он исчез. Ни звонка, ни СМС, только короткое: «Абонент временно недоступен». Новый год. Вокруг праздничная суета, а я наблюдаю за этим всем, стоя у окна. В руках кружка с горячим чаем, в глазах – слёзы, в душе – разочарование… – Куда же он пропал, это жестоко! – крутилось в моей голове. В новогоднюю ночь, когда часы пробили полночь и все веселились, поздравляя друг друга, я сидела на подоконнике, смотрела в окно и плакала. На ум приходили строки… Боже, кто это написал? Кажется, Роберт Рождественский: … Птицы спрятаться догадаются... И от снега укроются. Одинокими не рождаются. Ими после становятся.... Ветры зимние вдаль уносятся и назад возвращаются. Почему, зачем, одиночество, ты со мной не прощаешься? Пусть мне холодно и невесело, – все стерплю, что положено... Одиночество – ты профессия до безумия сложная! Ночь пустынная. Слезы затемно. Тишина безответная..... Одиночество – наказание. А за что – я не ведаю... Ночь окончится. Боль останется. День сначала закружится... Одинокими не рождаются. Одиночеству учатся… ... Ну, приди же, любимый! Приди! Одинокой мне быть запрети! …Я продолжаю писать ему записки… Каждый день… Я устала… В один из дней я оставила на окне: «ОТПУСТИ». А на следующее утро незнакомым для меня почерком была оставлена запись: «Ромы больше нет!» Мир рухнул… Прошло много времени, а чувство любви и нежности в моём сердцем не угасали. Теперь я понимаю, что смысл жизни был в ожидании этой встречи. Любовь приходит только один раз. И это человек понимает сразу. Вот так…
Выказваем падзяку вучням і настаўнікам за сумесную творчую працу і зычым ім поспехаў на дарогах спасціжэння твораў беларускай і рускай літаратуры.
Метадыст ДУ “Светлагорскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” В.В.Новік