Навучэнцы Светлагоршчыны прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Мне пару крыл дало юнацтва»

У гэтым годзе ў рамках праекта Script.Art.by для навучэнцаў устаноў дадатковай і агульнай сярэдняй адукацыі  арганізавана правядзенне рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «Мне пару крыл дало юнацтва», прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння М.Танка (Яўгена Іванавіча Скурко – 1912-1995). На раённы этап было прадстаўлена 15 работ у двух намінацыях: “Лепшы вершаваны твор” і “Лепшы празаічны твор” . Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі вучні 6-11 класаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай і рускай  моў і літаратур.

Аўтарскія творы напісаны па матывах твораў М.Танка, у форме прысвячэнняў народнаму паэту, як водгук на чалавечыя якасці паэта, асаблівасці яго ўспрымання жыцця і творчасці.  Паэт спыняў сваю ўвагу, здаецца, на ўсiм багаццi i шматстайнасцi з’яў i працэсаў навакольнай рэчаiснасцi, жыцця на зямлi. Школьныя ўрокі літаратуры, як вядома, не ставяць сваёй мэтай падрыхтоўку прафесійных паэтаў і пісьменнікаў. Іх задача складаецца ў тым, каб выхаваць чытача, навучыць школьнікаў разважаць над прачытаным. Таму і гэты конкурс – спроба сучаснага прачытання твораў М.Танка, спроба разгадаць яго думкі і пажаданні; вынік сумесных намаганняў вучняў і настаўнікаў, вынік працы не аднаго дня. Удзел у конкурсе працягнуў для вучняў “дарогу да Максіма Танка”.

На абласны этап накіравана 5 лепшых работ: верш “На Беларусі мы жывём” (Амер Абдуль Хакім Тарэк, вучань 7 класа  СШ №1 г.Светлагорска), празаічны твор “Казачны сон” (Лізавета Сідарчук, вучаніца 6 класа  СШ №8 г.Светлагорска),  работы 2-х вучаніц Баравікоўскай сярэдняй школы: празаічны твор “Вот так…” (Яна Гузарэвіч, вучаніца 9 класа), верш “Першае каханне” (Руфіна Чыкрышкіна, вучаніца 10 класа), верш “Ён мой паэт” (Анастасія Дрозд, вучаніца  8 класа Саснаваборскай сярэдняй школы.

Выказваем падзяку вучням і настаўнікам А.Жураўлевіч, І.Гошка, А.Маньковай, В.Астроўскай, школьнаму бібліятэкару А.Жураўлёвай за сумесную творчую працу і зычым ім поспехаў на  дарогах спасціжэння твораў беларускай і рускай літаратуры.

Амер Абдуль Хакім Тарэк

На Беларусі мы жывём!

На Беларусі мы жывём ! –
То кут лясоў і рэк шырокіх,
І сінявокім край завём –
Азёраў тут зашмат глыбокіх.
Звяры і птушкі ў тых лясах,
Іх лесавік абараняе,
Русалкі ў рэках чыняць страх,
І рыбін цар там пражывае.
Сівы, стары, кашлаты дзед
Сядзіць і бурбалкі пускае,
Глядзіць на нас ён з-пад вады
І дом свой век абараняе.
На рэках я перабываў,
І хоць цара таго не бачыў,
Яго ўвесь дзень там прачакаў –
Ён там – не можа быць іначай.
З русалкамі на дне сядзіць
І правіць там падводным светам.
Калі не верыш – што ж рабіць:
Тады ты прачытай пра гэта!
Пра цуды, казкі і наш край,
І пра дзівосы, якіх безліч.
У чароўных творах пачытай,
Што склалі Танк і Караткевіч.
Там столькі казачных істот,
Там чараўніцтва ёсць наяве,
Там Беларусь цябе заве
У свой светлы край,
дзе Бог жыве!
Дрозд Анастасія  

Ён мой паэт

Адданы, мужны, шчыры
Пясняр сялянскі, што з бацькоўскіх хат
Жывое слова трапяткое вынес
І не спалохаўся жалезных крат.
Перада мною яго думкі, скарбы-творы…
Распавядаюць мне няспынныя радкі
Пра долю і нядолю беларусаў,
Пра ліхалецці, страшныя гады.
Пра шчасце і пра першае каханне,
Зямлю бацькоў, бясконцы мілы край.
Пра вечаровае з прыродаю спатканне,
Пра камарыны звон і сіні небакрай.
Тут мой паэт сярод радкоў нятленных,
Пясняр сялянскі, сын сваёй зямлі,
Мой суразмовец мудры і натхнёны,
Табе паклон я аддаю…
Яго прымі!
Чыкрышкіна Руфіна

Першае каханне

Першае каханне вельмі шчырае
У хлапчыны з мілаю дзяўчынаю.
Вочы разам шчасцем заліваюцца,
І ў сэрцы непаўторнае здараецца.
Першы пацалунак, нібы цукру смак.
Пах духмяных кветак у яе касах.
Хлопчык з мілаю дзяўчынаю спаткаецца,
І ў каханне іх жыццё ператвараецца.
Дзве душы сядзяць замілаваныя,
Сэрцам размаўляюць закаханыя.
Як саловачкі, спяваюць яны ўвечары,
І галовачку кладзе яна яму на плечыка.
Першае каханне вельмі шчырае
У хлапчыны з мілаю дзяўчынаю…
Сідарчук Лізавета

Казачны сон

Баю – бай.Баю – бай.
 – Калыханка, - скажаце вы, але гэта не так.Сення да мяне прыходзіў казачнік Бай, і адбылося гэта ў сне.
Сон мой быў цудоўны і каляровы. На сваёй жалейцы сірата Музыка зайграў так, што здавалася ўсё жывое падпявала яму. Калыхала мяня Галінка-вярбінка, а маленькія птушаняты спявалі калыханку.
Баю – бай.Баю – бай.
Снілася мне, што вандрую я з  маленькім Светлячком і дапамагаю яму знайсці Расінку, якую аднойчы раніцай ен убачыў, але яна хутка знікла. А Светлячок вельмы хачеў убачыць яе зноў.
У сваім сне бачыў я, як  у полі Конь і Магутны Леў здабывалі агонь. А Журавель і Чапля ажаніліся і радасна кружыліся ў небе, быццам падтанцоўвалі пад музыку жалейкі. Нам са Светлячком стала так радасна, што мы таксама пусціліся ў скокі.
Баю – бай.Баю – бай.
Так у танцы мы апынуліся ў лесе і чуем: нехта дзяўбе і дзяўбе. Светлячок паведаміў мне, што гэта Хітрая Вавёрка  адабрала дупло ў Дзятла, і ён цяпер вымушаны майстраваць сабе новае. Дзяцел хоча сабе ўтульную,  дабротную хатку, бо не хоча скакаць, як Заяц, бо ў заячым доме вецер ходзіць хадуном.
Баю – бай.Баю – бай.
Тут у  траве пачалася спрэчка. Гэта Мухамор хоча быць лясным царом. “Я самы галоўны грыб, я самы прыгожы!” – кажа ён. Разважылі мы гэту спрэчку  хутка. Светлячок знайшоў кошык і паклаў туды Рыжыкі і Казлякі, а Мухамора мы пакінулі ахоўваць лес.
Баю – бай.Баю – бай.
Пабывалі мы ўжо і на небе, і ў лесе, а Расінку так і не знайшлі. Накіраваліся мы далей у поле. А тут Чарапаха і Кабан учынілі марафон.
Мы вырашылі, што пераможцам будзе Кабан, але хітрая Чарапаха доўга карміла Кабана жалудамі, ён стаў тоўстым і непаваротлівым, і Чарапаха змагла яго абагнаць.
Баю – бай.Баю – бай.
І тут з’явіўся Жаўрук. Павітаў ён усіх птушак, усе лясы і палі, бо даручылі яму увесь свет уранку будзіць. З’явілася Сонейка, і на палянцы ў лясной цішыні на кветках, быццам пацеркі, з’явілася ранішняя  раса.
“Знайшоў, знайшоў”, - радасна закрычаў Светлячок і пакінуў мяне. А расінка заззяла весялковай красой.
Баю – бай.Баю – бай.
У гэты момант я адчуў Матуліны рукі.
“Добрай раніцы, сынок”,- і я прахапіўся. Казачнік Бай пайшоў адпачываць, а я пачаў слухаць казкі Матулі. А з кніжнай паліцы мяне вабілі кніжкі Максіма Танка, і я ведаў, што яны завуць мяне ў цудоўны, неверагодны свет любові і пашаны да ўсяго жывога. Вось так у сне да мяне  прышла любоў да казкі.
Баю – бай.Баю – бай.
Гузарэвіч Яна

Вот так…

Осеннее пасмурное утро. За окном идёт дождь. Деревья уже без листвы.
На часах 6.25. Я до сих пор не смогла уснуть, переворачиваясь с боку на бок и подминая под себя одеяло. Я всё думаю о той самой первой встрече...
Это был не самый лучший день, настроения совсем не было, на учёбе не всё хорошо (учусь в медицинском), нужно успеть ещё и на работу, в голове много вопросов, которые требуют ответов.
Я так спешила, всё валилось из рук, стоя перед «зеброй», я смотрела на светофор. «Ну наконец-то!» – пронеслось у меня в голове. Я поспешила перейти дорогу вместе с толпой. В одной руке горячий кофе, а в другой – сумочка, в которой непрерывно звонит телефон. Пробираясь через толпу на пешеходном переходе, я попыталась достать телефон. И вот я была так близка к цели, но, неожиданно, врезаюсь во что-то. Я поднимаю глаза, а передо мною – молодой паренёк атлетического телосложения. Кофе пролился на его пальто. Я начала извиняться и предлагать салфетки. Он же стоял спокойно, наблюдая за моим поведением. Его глаза выражали невозмутимость и умиротворение. Я смутилась, пытаясь исправить то, что натворила, но кофе никак не оттирался. И вот, когда я в следующий раз потянулась за салфеткой, его руки остановили меня. Он посмотрел мне в глаза и сказал:
– Это всего лишь вещь, не надо так суетиться. Ничего страшного.
После этих слов я вспомнила, что опаздываю на работу. Как только я повернулась и сделала шаг, он уверенно взял меня за руку и потянул к себе. «Ну что ж ему от меня нужно?» – с негодованием подумала я.
– Подождите, можете оставить мне свой номер телефона?
– Для чего вам мой номер?
– Хочу пригласить вас в кафе, выпить чашечку кофе и просто познакомиться.
Я посмотрела на него и улыбнулась.
– Вы не представляете, как я опаздываю, – пробормотала я, записывая номер на листок.
– Спасибо, до скорого! – улыбнувшись, ответил он.
Я бежала сломя голову, опаздывая примерно на полчаса.
Вечер того же дня. Прохладный ветерок перебирает мои волосы. Я медленно иду по серой мрачной улице. День совсем не удался: опоздала на работу, получила выговор от начальника. А дома… А дома я одна.
Так сложно взрослеть... Мне 18, а такое очущение, что 25. Мои размышления о жизни прервал телефонный звонок. На экране было написано «неизвестный», я сразу вспомнила того паренька.
Да, это был он, предложил сходить в кафе. Я была свободна, поэтому с удовольствием согласилась. Это наше первое свидание! Никогда не думала, что буду испытывать такие чувства! Что это был за вечер!
Неожиданно у него зазвонил телефон. «Ты где?» – услышала я женский голос. Он неловко улыбнулся. Наш вечер подходил к концу. После звонка мы больше молчали, чем говорили.
На следующий день, торопясь на занятия в университет, мчалась мимо «нашего» кафе и на стекле увидела: «ЛЮБЛЮ». Я подошла ближе, от моего тепла окно запотело и написала: «ТВОЯ». Что происходило со мной в тот день невозможно описать словами: радость, слёзы, надежда.
После того сказочного вечера мы часто проводили время в нашем кафе. Я понимала и видела в его глазах, что та случайная встреча также значима и для него. У нас вошло в привычку писать послания на окнах. Мы были вместе ровно три месяца. А потом он исчез. Ни звонка, ни СМС, только короткое: «Абонент временно недоступен».
Новый год. Вокруг праздничная суета, а я наблюдаю за этим всем, стоя у окна. В руках кружка с горячим чаем, в глазах – слёзы, в душе – разочарование…
– Куда же он пропал, это жестоко! – крутилось в моей голове.
В новогоднюю ночь, когда часы пробили полночь и все веселились, поздравляя друг друга, я сидела на подоконнике, смотрела в окно и плакала.
На ум приходили строки… Боже, кто это написал? Кажется, Роберт Рождественский:
… Птицы спрятаться догадаются... И от снега укроются.
Одинокими не рождаются. Ими после становятся....
Ветры зимние вдаль уносятся и назад возвращаются.
Почему, зачем, одиночество, ты со мной не прощаешься?
Пусть мне холодно и невесело, – все стерплю, что положено...
Одиночество – ты профессия до безумия сложная!
Ночь пустынная. Слезы затемно. Тишина безответная.....
Одиночество – наказание. А за что – я не ведаю...
Ночь окончится. Боль останется. День сначала закружится...
Одинокими не рождаются. Одиночеству учатся…
... Ну, приди же, любимый! Приди! Одинокой мне быть запрети!
 …Я продолжаю писать ему записки… Каждый день… Я устала…
В один из дней я оставила на окне: «ОТПУСТИ». А на следующее утро незнакомым для меня почерком была оставлена запись: «Ромы больше нет!»
Мир рухнул…
Прошло много времени, а чувство любви и нежности в моём сердцем не угасали. Теперь я понимаю, что смысл жизни был в ожидании этой встречи. Любовь приходит только один раз. И это человек понимает сразу.
Вот так…

Выказваем падзяку вучням і настаўнікам за сумесную творчую працу і зычым ім поспехаў на  дарогах спасціжэння твораў беларускай і рускай літаратуры.

Метадыст ДУ “Светлагорскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” В.В.Новік