З надыходзячым Новым годам і светлым святам Раства Хрыстова!

Паважаныя светлагорцы!

Свята Раства Хрыстова для вернікаў нясе вялікую радасць, надзею і шчасце. Яно аб’ядноўвае людзей, вучыць дабру, дае ўпэўненасць у перамогу міру, пабуджае нас да высакародных учынкаў, клопату аб бліжніх. Мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя стасункі з сябрамі, калегамі і суседзямі ў гэты дзень уваходзяць у наш дом пад святлом Віфлеемскай зоркі.

Шчыра віншую жыхароў Светлогорска з вялікім святам Раства Хрыстова. Жадаю, каб радасць і любоў панавалі ў вашых дамах і сем’ях, а радасная вестка аб тым, што Бог жыве сярод нас, напаўняла супакоем і надзеяй. Няхай у вашых сэрцах заўсёды жывуць дабрыня і міласэрнасць. Няхай святло Каляднай зоркі сагрэе вашы хаты цяплом, напоўніць спакоем і ўтульнасцю, дасць сіл у пераадоленні жыццёвых цяжкасцей, дапаможа стаць мудрымі.

Радуйцеся жыццю, верце ў цуды і рабіце дабро. Ідзіце па зямлі з верай у душы, праўдай на вуснах, любоўю ў сэрцы. Жадаю вам Божага благаслаўлення, здароўя, поспеху ва ўсіх справах. Упэўнена крочце па жыцці за пуцяводнай зоркай, не зважаючы на перашкоды. Адкрывайце для сябе свет дабрабыту і шчасця.

Жадаю благаслаўлёных святаў Божага Нараджэння і шчаслівага Новага 2022 года!

Пробашч рымска-каталіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску ксёндз Тадэвуш Самарэк