Традыцыі, каб нацыя жыла

Абрад “Цягнуць Каляду на дуба” захаваўся са старажытных часоў і завяршае калядныя святы.

У Асташкавіцкай школе ўжо каторы год ідзе вясёлае святкаванне, якое дапамагае ўзрадзіць гэты абрад, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны.

Нашыя продкі верылі, што гэта прыцягвае багаты ўраджай, поспех і шчасце на ўвесь год, а Каляда аберагае мясцовасць ад непрыемнасцяў.

У час гулянняў вадзілі хараводы, гулялі ў гульні “Злаві ката”, “Цягнуць лапаць”. А так сама палілі ачышчальнае вогнішча; выкупалі кашу, прыгатаваную Бабай – гаспадыняй гэтага свята.

Марознае чыстае паветра, добры настрой – вось, што ўзялі з сабою ўсе, хто быў на святкаванні.

Традыцыі – гэта тое, што нам пакінулі нашыя продкі, каб мы не забывалі пра свае карані і абрады. Каб мы змаглі перадаць традыцыі сваім нашчадкам і наша нацыя жыла ў стагоддзях.