Светлагорскіх настаўнікаў запрасілі на майстар-клас

На базе сярэдняй школы №10 г.Светлагорска кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Святлана Лявоненка правяла майстар-клас для калег. Педагог паказала, як можна творча падысці да выкладання прадметаў, зацікавіць вучняў, дапамагчы моладзі ў вывучэнні роднай мовы.

Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі падзялілася вопытам, расказала аб  метадычных знаходках і прапанавала педагогам не проста паразмаўляць, але прыняць актыўны ўдзел у майстар-класе. Настаўнікі раёна з ахвотай уключыліся ў працу і самі выконвалі заданні, з якімі на ўроках спраўляюцца вучні Святланы Уладзіміраўны.  Педагог паказала, як дапамагаюць у працы малюнкі, рэбусы, калажы; якімі разнастайнымі могуць быць заданні. З гонарам кіраўнік сустрэчы дэманстравала творчыя працы вучняў, відэа, што дзеці здымаюць па выніках вывучэння літаратурных твораў.

Арганізатар сутрэчы – метадыст Светлагорскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Новік – адзначыла, што такая сумесная праца, відавочна, натхніць педагогаў на новыя дасягненні.

Фота: Вольга Грынь, «СН»