Віншаванне ксяндза Тадэвуша Самарэка — пробашча рымска-каталіцкай парафіі касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску

– Паважаныя браты і сёстры, парафіяне касцёла і жыхары Светлагорска!
У гэты святы для нас час — Раство Хрыстова — хачу павіншаваць усіх вернікаў, жыхароў Светлагорска і Светлагорскага раёна з гэтым вялікім хрысціянскім святам.

Жадаю вам, каб Бог, які прыйшоў да нас у чалавечым целе, напоўніў вас, вашы сэрцы, вашыя сем’і, вашых блізкіх, знаёмых і сяброў цяплом і любоўю. Гэта яго дар усім нам. Няхай Гасподзь расце ў нас, як расло немаўля Ісус Хрыстос. Няхай дзіцятка прынясе ў вашыя сэрцы, у вашы дамы, ва ўсё наша грамадства мір, радасць, надзею і любоў.

Са святам Нараджэння Хрыстовага і з надыходзячым Новым Годам!
Радасных Святаў Божага Нараджэння!
Хрыстус Нарадзіўся! Славім Яго!