Расказваем, як школьнікі Светлагоршчыны адзначылі 100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка

З 16 лістапада ў сярэдняй школе № 2 г.Светлагорска адбыўся цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею Андрэя Макаёнка.

З гэтай нагоды ў школьнай бібліятэцы арганізавалі выставу-свята “Да  100-стагодзя А.Макаенка”. Госці мерапрыемства мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з творчасцю народнага пісьменніка, а таксама ўзяць з сабой кнігі, якія ім спадабаліся.

17 лістапада для 4-7 класаў адбылася літаратурна-паэтычная кампазіцыя “На творчай арбіце Андрэя Макаенка”. Падчас мерапрыемства вўчні адгарнулі цікавыя і незабыўныя старонкі жыцця А.Макаёнка, убачылі партрэты і фотаздымкі, пачулі незабыўныя цытаты з твораў пісьменніка. Цікавыя эпізоды з біяграфіі і творчасці паэта узгадаў і паведаміў Аркадзь Васілец, звярнуўшы ўвагу на тое, што творчасць А. Макаёнка — гэта цэлая эпоха ў развіцці нацыянальнай літаратуры.

Фота ўдзельнікаў мерапрыемства

На выставу “Сцежкамi А.Макаенка” вучні падрыхтавалі газеты да юбілея пісьменніка, намалявалі малюнкі да яго твораў. Многія вучні ў час перапынкаў знаёміліся са сценгазетамі, размешчанымі на стэндзе ў фае школы.

18 лістапада вучні 1-11 класаў ажыццявілі падарожжа ў віртуальны музей, дзе пры дапамозе кап’ютарнай мышкі можна было наблізіць або аддаліць, павярнуць кожны экспанат.

Фота ўдзельнікаў мерапрыемства

19 лістапада інфармацыйная група — вучні 10 класа — з цікавасцю прайшліся этапамі жыцця А.Макаёнка, выступілі ў ролі даследчыкаў цікавых фактаў з яго біяграфіі, падрыхтавалі прэзентацыю, прысвечаную жыццю і творчасці вядомага драматурга, адказалі на цікавыя і пазнавальныя пытанні слухачоў. Увазе вучняў школы ў рамках інфармацыйнай гадзіны быў прадстаўлены фільм “Андрэй Макаёнак: апостал беларускай драматургіі”.

Падарожжа па сцежках жыцця было цікавым і займальным, прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы.

С. Марціновіч

Если вы нашли опечатку, пожалуйста, сообщите нам. Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl + Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: