У Чыркавіцкай сярэдняй школе на працягу тыдня кожны школьны дзень пачынаўся з калектыўнага выканання беларускіх песень. Гэта дазволіла ахапіць вялікую колькасць удзельнікаў, вучні і настаўнікі адчувалі свой непасрэдны ўдзел, асабістую далучанасць да агульнага свята. Была створана атмасфера роднасці, звязнасці, радасці. На перапынках трансліраваліся відэаролікі з рознымi вершамі, прэзентацыя «Яўгенія Янішчыц. Верш «Мова».
Класны кіраўнік 6 класа М.У.Рагаўцова сумесна з бацькамі вучняў падрыхтавала рознакаляровыя банцікі для дзяўчат і гальштукі для хлопчыкаў. Наведваючы сталовую, шасцікласнікі віталіся, жадалі ўсім «Смачна есці», дзякавалі работнікам кухні за абед на роднай мове.


Па матывах праекта «Не маўчы па-беларуску» было налажана выданне паштовак, календароў на беларускай мове — вучні IX, XI класаў выпусцілі серыю аднайменных газет, куды ўвайшлі рубрыкі: «Адзенне», «Мэбля», «Посуд», «Садавіна», «Агародніна», «Кветкі», «Родная мова».
Неверагоднае свята роднай мовы атрымалася ў школе!
К.М.Раманоўская, кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання