Дэлегат Усебеларускага народнага сходу сходу ​Ірына Еленская: «Дзеля будучыні дзяцей!»

Вы толькі ўявіце, 2700 дэлегатаў прыедуць з усіх куткоў нашай краіны на VI Усебеларускі народны сход. Ганаруся, што я ў гэтым ліку і буду прадстаўляць любімую Віцебскую вобласць.

І, як усе дэлегаты, маю магчымасць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права ўдзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця краіны.

Упэўненая, што гэта будзе эпахальная падзея ў гісторыі беларускай дзяржавы і грамадства.

Там будуць падведзены вынікі, пазначана ўсё дасягнутае. І, безумоўна, ад Усебеларускага народнага сходу мы чакаем ацэнкі напрамкаў развіцця: па якім шляху будзе развівацца Беларусь, і будуць вызначаны арыенціры на будучыню!

У нашай краіне чаканні грамадства ў адносінах да моладзі і наадварот вельмі вялікія. Дыялогавыя пляцоўкі, якія былі арганізаваны ГА «БРСМ» у вобласці, вызначылі асноўныя хвалюючыя нашу моладзь пытанні і напрамкі.

Гэта, да прыкладу, фарміраванне патрыятызму і грамадзянскай самасвядомасці, стварэнне прывабных умоў для замацавання моладзі на сяле, павелічэнне ўзросту «статусу» прадстаўніка моладзі да 35 гадоў, распрацоўка праграм замежных стажыровак і г. д.

Мяне як кіраўніка абласной структуры ГА «БРПА» хвалююць такія пытанні як стварэнне дзяржаўнага органа (дэпартамента) па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, рэспубліканскага рэсурснага цэнтра па суправаджэнні дзіцячага і моладзевага руху… Важная тэма і прыняцце дзяржаўнай праграмы па развіцці медыйнай прасторы для дзяцей і падлеткаў (спецыялізаваных дзіцячых адукацыйных, тэле-, YouTube-каналаў)…

Мы ўсе, безумоўна, настроены на стваральную працу ў імя будучыні, будучыні сваіх дзяцей, у імя будучыні нашай любімай Беларусі!

vsebel.by

Если вы нашли опечатку, пожалуйста, сообщите нам. Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl + Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: