У Светлагорску прайшоў фэст беларускіх рамёстваў

Міні-фестываль, які прайшоў у гісторыка-краязнаўчым музеі, пазнаёміў выхаванцаў прышкольных лагераў з традыцыйнымі відамі рамёстваў нашых продкаў.

Фота: Дзіяна Харонжая, «СН»

Ці многія з нас ведаюць хоць што-небудзь пра народныя паясы, бачылі, як іх плятуць і па якім прынцыпе падбіраюць ўзоры да іх? Ці знаёмыя з тэхнікай нанясення на тканіну розных арнаментаў? Ці спрабавалі свае сілы ў ткацтве або сваімі рукамі стваралі традыцыйную ляльку? Напэўна, не толькі дзеці, але і не ўсе дарослыя могуць пахваліцца сваімі ведамі ў дадзеным пытанні, а тым больш — практычнымі навыкамі.

Спецыяльна для таго, каб запоўніць гэты прабел, на мінулым тыдні супрацоўнікі музея знаёмілі юных жыхароў горада з адным з відаў беларускага рамяства — пляценнем, яго разнастайнымі тэхнікамі, якія выкарыстоўваліся яшчэ нашымі продкамі.

Фота: Дзіяна Харонжая, «СН»

Дзякуючы своеасабліваму знаёмству і праведзенаму майстар-класу па пляценні (тузаніна, пляценне на дошчачках) дзеці не проста назіралі за працэсам, але і спрабавалі свае сілы ў стварэнні плеценай рэчы і зразумелі, наколькі гэта цікава і захапляльна.

Фота: Дзіяна Харонжая, «СН»

Па словах галоўнага захавальніка фондаў музея Таццяны Клімовіч, ужо на працягу года ў музеі існуе ткацкая майстэрня. Наведваюць яе, у асноўным, людзі дарослыя, таму што падобнага роду рамяство досыць цяжкае для асваення дзецьмі.

Фота: Дзіяна Харонжая, «СН»

На занятках Таццяна Віктараўна вучыць усіх жадаючых мясцовым традыцыйным тэхнікам ткацтва, якія выкарыстоўваліся на Светлагоршчыне. Акрамя гэтага, у музеі ёсць унікальная калекцыя карповіцкіх паясоў канца ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя, створаных з ваўнянай ніткі. Цікавая яна тым, што традыцыя ткацтва гэтых паясоў самабытная і нідзе, акрамя гісторыка-краязнаўчага музея, паясы не захаваліся.

Фота: Дзіяна Харонжая, «СН»

Калі і вам захацелася бліжэй пазнаёміцца з беларускімі рамёствамі, паспрабаваць свае сілы ў ткацтве, стварыць нешта сваімі рукамі, ведайце: у ткацкай майстэрні музея вам заўсёды рады. Тут вам дапамогуць асвоіць асновы ткацкага рамяства і навучаць ствараць уласныя шэдэўры не горш за сапраўдных майстроў-прафесіяналаў.

Фота: Дзіяна Харонжая, «СН»

Далучайцеся да нас

ВконтактеОдноклассникиFacebookTwitterTelegramInstagram.

Если вы нашли опечатку, пожалуйста, сообщите нам. Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl + Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: