Запрашаем светлагорцаў да ўдзелу ў конкурсе “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва”

Да ўдзелу ў конкурсе “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” запрашаюцца аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках і аўтары твораў літаратуры аб выяўленчым мастацтве, створаных за тры гады, якія папярэднічаюць тэрміну завяршэння прыёму заявак. Могуць удзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, маюць (або атрымліваюць) прафесійную адукацыю ў галінах выяўленчага мастацтва, дызайну, мастацтвазнаўства або не маюць прафесійнай адукацыі ў галінах выяўленчага мастацтва, дызайну, мастацтвазнаўства, але з’яўляюцца членамі творчых саюзаў.

У выпадку, калі творы выяўленчага мастацтва або літаратуры створаны двума або больш аўтарамі, іх аўтары дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе як калектыў аўтараў. Члены калектыву аўтараў павінны вызначыць кіраўніка калектыву аўтараў.

Адзін аўтар (калектыў) можа ўдзельнічаць у конкурсе толькі з адным творам і толькі ў адной намінацыі. Прадстаўленне на конкурс твораў памершых аўтараў (акрамя аўтараў, якія ўваходзяць у склад калектыву аўтараў) не дапускаецца.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца курсавыя і дыпломныя работы асоб, якія атрымліваюць ці атрымалі прафесійную адукацыю ў галінах выяўленчага мастацтва, дызайну, мастацтвазнаўства.

Намінацыі конкурса:

  • “Жывапіс”;
  • “Графіка”;
  • “Скульптура”;
  • “Дызайн”;
  • “Актуальнае мастацтва” (арт-аб’ект, інсталяцыя);
  • “Мастацкая фатаграфія”;
  • “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”;
  • “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”;
  • “Мастацтвазнаўства і крытыка”;
  • “Творчы дэбют”.

У намінацыі “Творчы дэбют” могуць прымаць удзел аўтары, якія не дасягнулі 31 года на дзень падачы заяўкі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе па форме дасылаюцца да 15 студзеня 2020г. у адрас Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул.Карла Маркса, 12, тэл.: 226-09-22, 226-05-32, эл.адрас: info@histmuseum.by).

Да заяўкі прыкладаюцца наступныя матэрыялы:

  • фатаграфіі на папяровых і электронных (у фармаце JPEG, 300 dpi) носьбітах інфармацыі і (або) відэаматэрыялы твора мастацтва, твора літаратуры аб выяўленчым мастацтве на папяровых і электронных носьбітах інфармацыі;
  • фатаграфія аўтара (калектыву аўтараў) твора на папяровых і электронных (у фармаце JPEG, 300 dpi) носьбітах інфармацыі;
  • зместавае і тэхнічнае апісанне твора мастацтва на папяровых і электронных носьбітах інфармацыі.

У перыяд з 15 студзеня па 15 лютага 2020г. адборачная камісія па выніках адкрытага прагляду заявак і матэрыялаў вылучае па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў Рэспубліканскай выставе “Трыенале сучаснага мастацтва”.

У перыяд з 1 мая па 30 чэрвеня 2020г. па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі твораў мастацтва і літаратуры, экспануемых у рамках Рэспубліканскай выставы, журы конкурсу вызначае пераможцаў конкурсу.

Аўтарам (калектыву аўтараў), якія сталі пераможцамі конкурсу, устанаўліваецца грашовая прэмія ў памеры 100 базавых велічынь у кожнай намінацыі,а таксама ўручаецца дыплом лаўрэата і спецыяльны прыз.

Если вы нашли опечатку, пожалуйста, сообщите нам. Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl + Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: