Палата прадстаўнікоў: жанчыны і моладзь?

Акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі 560 кандыдатаў у дэпутаты з 703 прэтэндэнтаў. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў відэаінтэрв’ю на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыла, што частцы патэнцыйных кандыдатаў — 22 ахвотным — бясспрэчна адмоўлена ў рэгістрацыі. У гэтых прэтэндэнтаў не было права звярнуцца з заявамі, паколькі іх вылучылі грамадскія аб’яднанні, якім закон не надае правоў вылучэння кандыдатаў у дэпутаты.

— У сухім астатку больш за ўсё засталося кандыдатаў ад палітычных партый — больш за чатырыста. Астатнія — кандыдаты, вылучаныя шляхам збору подпісаў, і ад працоўных калектываў, — звярнула ўвагу Лідзія Ярмошына. Па яе словах, прэтэндэнты ад палітычных партый адмоў атрымалі няшмат. Як правіла, яны звязаныя з недакладнасцю дэкларацый аб даходах і маёмасці.

У грамадзян, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, высокі працэнт несапраўдных подпісаў. Часцей гэта не адмысловая фальсіфікацыя, а памылкі ў падпісных лістах праз няведанне закона, падкрэсліла кіраўнік ЦВК.

— Некаторыя кандыдаты па патрабаваннях, якія прад’яўляе закон, проста не могуць выбірацца ў дэпутаты. Напрыклад, каб стаць дэпутатам Парламента, трэба пастаянна пражываць на тэрыторыі Беларусі, — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Шэраг абласных выбарчых камісій ужо разгледзелі скаргі. У выпадку незадаволенасці прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат іх шлях ляжыць у абласны ці Мінскі гарадскі суд, рашэнні якіх — канчатковыя.

Па інфармацыі кіраўніка Цэнтрвыбаркама, больш за ўсё кандыдатаў у дэпутаты працуюць у сферы прамысловасці і транспарту, на другім месцы — прадстаўнікі галіны культуры і адукацыі, трэцяе — у работнікаў дзяржструктур. Удзельнічаюць у выбарах пенсіянеры, якія не прапускалі і папярэднія кампаніі.

У параўнанні з кампаніяй 2016 года сярод зарэгістраваных кандыдатаў павялічылася колькасць жанчын, моладзі да 30 гадоў.

Звязда

Если вы нашли опечатку, пожалуйста, сообщите нам. Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl + Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: