Парады для здаровага гандлю: як мінімізаваць рызыку распаўсюджання каранавірусу?

Правілы здаровага гандлю

Улічваючы эпідэміялагічную абстаноўку, супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю дапрацавалі рэкамендацыі, якія дапамогуць мінімізаваць рызыку ўзнікнення і распаўсюджвання COVID-19 у галіне гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва і грамадскага харчавання.

Фота: Галіна Бярэзіна, «СН»

Перашкода для віруса

— Абноўленыя рэкамендацыі можна знайсці на сайце МАРГ у падраздзелах «Рэгуляванне гандлю» і «Рэгуляванне грамадскага харчавання» раздзела «Дзейнасць». Юрыдычным асобам і ІП, якія працуюць у галіне гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, раім уважліва ставіцца да бяспекі сваіх супрацоўнікаў. Напрыклад, кожны дзень праводзіць апытанне аб стане іх здароўя, забяспечыць усіх сродкамі індывідуальнай абароны, дэзынфектарамі для апрацоўкі рук, а таксама дадаткова выдаць пальчаткі тым, хто адпускае харчовыя прадукты і працуе з касавым апаратам.

Кіраўніцтва магазінаў, кафэ, рэстаранаў абавязана забяспечыць сродкамі індывідуальнай абароны ўсіх работнікаў, якія непасрэдна кантактуюць з людзьмі.

Некаторыя рэкамендацыі датычаць і бяспекі спажыўцоў. МАРГ раіць усе харчовыя прадукты прадаваць ва ўпакаваным выглядзе, рэгулярна праветрываць памяшканні, арганізаваць вільготную ўборку і дэзынфіцыраваць прадметы, якія выкарыстоўваюцца часта. Таксама ў Міністэрстве раяць нанесці спецыяльную разметку для дыстанцыявання пакупнікоў ля кас і па магчымасці ўсталяваць перад касамі ахоўныя экраны.

У прэс-службе Міністэрства звярнулі ўвагу, што па нормах дзеючага заканадаўства гэтыя рэкамендацыі не носяць абавязковага характару. Аднак МАРГ разлічвае на высокі ўзровень культуры, сацыяльнай адказнасці і разуменне бізнес-супольнасці.

Дарэчы, раней МАРГ ужо распрацоўвала «Патрабаванні да правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у перыяд рэгістрацыі выпадкаў інфекцыі COVID-19». Згодна з імі на аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання кожную змену павінна праводзіцца вільготная ўборка санітарна-бытавых памяшканняў з выкарыстаннем дэзынфектараў. Кіраўніцтва магазінаў, кафэ, рэстаранаў таксама абавязана забяспечыць сродкамі індывідуальнай абароны ўсіх работнікаў, якія непасрэдна кантактуюць з людзьмі. Гэтыя ж правілы датычаць і арганізацый сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва.

sb.by

Если вы нашли опечатку, пожалуйста, сообщите нам. Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl + Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: