Як выглядалі Парычы ў 1916 годзе

Краязнаўца Віктар Раманцоў выпадкова на расійскім сайце аўкцыёнаў auction.ru знайшоў паштоўку і паспеў спампаваць абодва яе бакі. Паштоўка з агульным выглядам Парыч пачатку ХХ стагоддзя была выстаўлена на продаж коштам 8 000 расейскіх рублёў (240 руб. альбо 120 даляраў ЗША). 31 ліпеня 2018 года завяршыўся гандаль па дадзенаму лоту. Каму дастаўся ён — не вядома.

Паштоўка выдадзена пад нумарам 16 бабруйскай кнігарняй «Веды», якая належыла Л. З. Духіну (№ 16 Изд. Л З. Духина. Книжный магазинъ «знаніе» Бобруйскъ — у арыгінале).

Паштоўка пасланая вайсковым 14 гусарскага Мітаўскага палку І. Шчацініным (И. Щетинин — рус.) дамоў у сяло Расказава (Разсказово — у арыгінале) Тамбоўскай губерніі. Напісана 24 студзеня 1916 года. Мяркуючы па штампе, адпраўлена 26 студзеня 1916 года. Да адрасата дайшла 31 студзеня 1916 года. Паштоўка адрасавана Алене Мікалаевне Шчацінінай, мяркуючы па зместу, жонцы вайскоўца. З 1926 года Расказава — прамысловы горад ў Тамбоўскай вобласці. Да гэтай даты — гэта было сяло.

Якім чынам 14 гусарскі Мітаўскі полк звязаны з Парычамі, пакуль адшукаць не атрымалася. Магчыма, вайскоўцы гэтага падраздзялення прымалі ўдзел ў Першай сусветнай вайне і кватаравалі непадалёк ад Парыч ці ў саміх Парычах. І салдат такім чынам падказваў сваёй жонцы месца службы, паслаўшы дадому гэту паштоўку.

Змест паштоўкі: «Дарагая Алена! Шлю прывітанне ўсім. Паведамляю, што ліст ваш атрымаў, за што вельмі ўдзячны. Пакуль навін ніякіх няма. Аб падрабязнасцях паведамлю. Пішыце! Жадаю ўсяго найлепшага, жывы, здаровы. З пашанай ваш І. Шчацінін. 24/1/16».

На паштоўцы змешчаны агульны выгляд Парычаў. Фатограф працаваў з высокага месца. Магчыма, са званіцы аднаго з парыцкіх праваслаўных храмаў.

Если вы нашли опечатку, пожалуйста, сообщите нам. Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl + Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: