Прыйшла Пакрова, пытае, ці да зімы гатова

Пакровы (Пакроў, Трэцяя Прачыстая) — народнае свята глыбокай восені, пасля яго пачынаецца зіма. Свята не вызначаецца абрадамі. Сяляне стараліся закончыць палявыя работы, усебакова падрыхтавацца да зімы. Пра гэты дзень вядома шмат прымавак: «Прыйшла Пакрова, пытае, ці да зімы гатова», «Калі да Пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ два тыдні», «На Пакроў мароз — сей пад кустом авёс».

Адбываюцца змены ў прыроде: «Прыйшла Пакрова — усохла дуброва», «Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку вяночкам».
Становіцца менш корму жывёле на лугах, і ўжо заканчваюць выганяць кароў на пашу, разлічваюцца з пастухамі. «На Пакрова дай сена карове», «Прыйшла Пакроўка — не дала малака кароўка; не пакрые зямлю лістом, а пакрые снегам».

Пакроў заўсёды чакалі, бо тады было менш работы. Наступала пара асенніх вяселляў. На Брэстчыне дзяўчаты збіралі ў фартух лісце і пасля вытрасалі з прыполу — куды вецер панясе, туды і замуж ісці. Пачыналася пара апрацоўкі лёну, аддзялялі валакно ад кастрыцы. Таксама гэта час асенняга набору ў войска. Моладзь збіралася на вячоркі.

У Беларусі да гэтага свята прымеркавалі Дзень маці, які (па новым календары) адзначаецца 14 кастрычніка. Віншуем усіх матуль і жадаем, каб вашы дзеці — і малыя, і вялікія — дарылі бясконцую радасць і шчасце, пяшчоту і павагу.

Если вы нашли опечатку, пожалуйста, сообщите нам. Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl + Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: