У краіне пачынаецца сезон палявання на птушак

З 10 жніўня па 8 снежня ў Беларусі адкрываецца летне-асенні сезон палявання на вадаплаўных птушак: качак, чаротніцу, лыску, вялікую коўру і пастушка.

З 24 відаў качак, якія сустракаюцца на тэрыторыі нашай краіны, паляванне дазволенае на дзевяць відаў: качку-крыжанку, качку-свіцьву,  качку-лапаноску, качку-неразню, качку-цыранку, качку-чырку, чубатага нырка, нырка-сівака і гогаля.

Увесь каляндар паляўнічага тут.

Што важна помніць паляўнічым у гэты перыяд.

1. Нырок-сівак (красноголовая чернеть) — глабальна ўразлівы від птушак. З прычыны драматычнага падзення колькасці ён нядаўна ўключаны ў Міжнародны Чырвоны спіс. Прычыны змяншэння колькасці да канца яшчэ не вывучаныя. Таму, нягледзячы на тое, што від у Беларусі дазволены для здабычы, не варта яго страляць.

Красноголовая чернеть
Нырок-сівак. Фота А.Казуліна

2. Качка-чырка (чирок-трескунок) — від, колькасць якога ў Беларусі імкліва скарачаецца. Таму, хоць ён і ўключаны ў спіс паляўнічых відаў, мы рэкамендуем яго не страляць, каб не паскараць гэты працэс яшчэ больш.

Чирок-трескунок
Качка-чырка. Фота Ж.Гулеўскага

3. Качка-шылахвостка (шилохвость) ўключаная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, паляваць на яе забаронена. Птушкі маюць зграбны сілуэт, доўгую тонкую шыю і тонкую чорную дзюбу. Звяртайце таксама ўвагу на вузкі доўгі хвост.

Шилохвость
Качка-шылахвостка. Фота Shutterstock

4. Белавокі нырок (белоглазая чернеть) таксама ўключана ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Птушкі вельмі падобныя да чубатага нырка, дазволенага да здабычы, адрозніваюцца ад яго белым падхвосцем (белае вока толькі ў самца), сустракаюцца ў асноўным на Брэстчыне. Таму, каб не памыліцца, лепш не страляць і чубатых ныркоў, і птушак, да іх падобных, а засяродзіцца на больш звычайных відах качак.

Белоглазая чернеть
Белавокі нырок. Фота Shutterstock

5. Паляванне на ўсіх гусей адкрыецца толькі з сярэдзіны верасня.

Гусь серый
Шэрая гусь. Фота А.Мізіненкі

6. Качанят, птушанят коўраў і лысак, якія не лятаюць (хлапунцоў) здабываць забаронена. Не трапляйце на штрафы.

ptushki.org

Далучайцеся:
Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Twitter, Telegram, Instagram, YouTube

Если вы нашли опечатку, пожалуйста, сообщите нам. Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl + Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: