Светлагорцаў запрашаюць да ўдзелу ў літаратурных конкурсах

Конкурсы прысвечаны 100-годдзю народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа

Белыя вішні і яблыні

Аб’яўлены адкрыты абласны літаратурны конкурс “Белыя вішні і яблыні”, прысвечаны 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі  Івана Мележа

Конкурс на лепшае кароткае апавяданне праводзіцца з 20 кастрычніка 2020 года па 15 студзеня 2021 года.

Да ўдзелу дапускаюцца  творы, якія раней  не былі апублікаваныя. Пры гэтым аўтары гарантуюць, што ўсе аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта гэтым аўтарам.

Удзел у конкурсе могуць прыняць усе жадаючыя аўтары з 14 гадоў.

Аўтары падаюць наступны пакет дакументаў:

  • тэкст твора — кароткае апавяданне (7000 знакаў з прабеламі) на беларускай мове.
  • заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова  павінна быць змешчана анатацыя твора, паведамляецца прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца працы альбо занятак, сацыяльны стан,  хатні адрас, кантактны тэлефон).

Творы і заяўкі накіроўваюцца ў электронным фармаце (камп’ютарны набор, шрыфт Times New Roman 14 пт, міжрадкоўны інтэрвал “адзінарны”) з паметкай “На літаратурны конкурс “Белыя вішні і яблыні”, на электронны адрас: konkurslitgspb@yandex.by.

Сям’я — аснова кахання і шчасця

Таксама з 20 кастрычніка 2020 года па 15 студзеня 2021 года пройдзе адкрыты абласны літаратурны конкурс эсэ і замалёва “Сям’я — аснова кахання і шчасця”, прысвечы 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.

Да ўдзелу дапускаюцца  творы, якія раней  не былі апублікаваныя. Пры гэтым аўтары гарантуюць, што ўсе аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта гэтым аўтарам і выключнае права на іх публікацыю не перададзена трэцім асобам.

Удзел у конкурсе могуць прыняць усе жадаючыя аўтары з 14 гадоў.

Аўтары падаюць наступны пакет дакументаў:

  • тэкст твора — эсэ ці замалёўкі (да 4000 знакаў з прабеламі) на беларускай мове.
  • заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова  павінна быць змешчана анатацыя твора, паведамляецца  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца працы альбо занятак, сацыяльны стан,  хатні адрас, кантактны тэлефон).

Творы і заяўкі накіроўваюцца ў электронным фармаце (камп’ютарны набор, шрыфт Times New Roman 14 пт, міжрадкоўны інтэрвал “адзінарны”) з паметкай “На конкурс “Сям’я — аснова кахання і шчасця” на электронны адрас: konkurslitgspb@yandex.by.

Творы, прадстаўленыя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Да ўдзелу ў конкурсах не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальнныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства. Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць  нацыянальнай, расавай або рэлігійнай варожасці.

У выпадку перамогі твор будзе размяшчацца ў друкаваных і электронных СМІ, у тым ліку ў альманаху «Літаратурная Гомельшчына» ці ў міжнародным альманаху “Літара”, іншай друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчана па выніках конкурсу. Пры гэтым за аўтарам захоўваюцца выключныя аўтарскія правы на апублікаваныя творы, як падчас дзеяння дадзенага конкурсу, так і пасля яго.

Па  выніках  конкурсу  праводзіцца  ўзнагароджанне  пераможцаў (адно першае месца, два другіх месцы, тры трэціх месцы) з уручэннем памятных дыпломаў. Аргкамітэтам, фундатарамі, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі могуць быць заснаваны спецыяльныя прызы для пераможцаў конкурсу.

oo-spb.by

Если вы нашли опечатку, пожалуйста, сообщите нам. Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl + Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: