ПРЕСС-ЦЕНТР

20 лютага пройдзе анлайн-дыктоўка па беларускай мове

ПРЕСС-ЦЕНТР

20 лютага пройдзе анлайн-дыктоўка па беларускай мове
10 февраля 2026
481

Да Міжнароднага дня роднай мовы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з радыё «Культура» запрашаюць прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове.

Анлайн-дыктоўка пройдзе 20 лютага (пятніца), з 13.00 да 14.00 непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэкі  імя Я. Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).

Слухаць трансляцыю можна: 

  • на хвалі 102.9 FM (радыё «Культура»), 
  • у online-фармаце www.radiokultura.by
  • у Нацыянальным радыёплэеры radioplayer.by, 
  • а таксама праз разумную калонку Аліса.