140 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

3 лістапада Беларусь сустрэне юбілей класіка айчыннай літаратуры разнастайнымі святочнымі мерапрыемствамі.

У 12.00 — на малой радзіме Песняра ў г. Стоўбцы на вул. Цэнтральнай будзе ўрачыста адкрыты помнік народнаму паэту, выкананы групай беларускіх скульптараў на чале з народным мастаком Беларусі Іванам Міско.

У 19.00 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе святочны канцэрт да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа з удзелам вядучых мастацкіх калектываў і выканаўцаў рэспублікі.

4 лістапада ў 10.30 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на XXXVI навуковую канферэнцыю «Каласавіны — 2022», у якой прымуць удзел навукоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сталічных і абласных устаноў вышэйшай адукацыі, музеяў і архіваў.
У 15.00 у доме-музеі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Інскрыпты Якуба Коласа», а ў 16.00 на святочным вечары «Да сонца коласам узняцца…» прагучаць вершы і песні на словы Якуба Коласа ў выкананні артыстаў народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова».

Перевод