Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў культуры

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам.

«Дзякуючы шматграннаму таленту, мудрасці і нястомнай працы многіх пакаленняў творчых работнікаў умацоўваецца народнае адзінства, — гаворыцца ў віншаванні. — Сфера культуры з’яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны і найважнейшай крыніцай фарміравання беларускай дзяржаўнасці. На працягу стагоддзяў выступае аб’яднальным фактарам для грамадства, надзейным бар’ерам і ментальным імунітэтам ад уплыву непрымальнага светапогляду».

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і надалей работнікі культуры будуць натхнёна памнажаць багацце нацыянальнага мастацтва, выхоўваць на традыцыйных каштоўнасцях маладое пакаленне і абуджаць гонар за Радзіму.

Прэзідэнт пажадаў усім добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў.

Перевод