В Светлогорском римско-католическом костеле Воздвижения Святого Креста прошла праздничная служба
25 декабря в костелах Беларуси проводятся литургии, идут праздничные службы. В эту ночь в Светлогорском римско-католическом костеле Воздвижения Святого Креста прошла праздничная служба.
Ксендз Тадеуш — настоятель римско-католического прихода Воздвижения Святого Креста в Светлогорске —поздравил всех с Рождеством Христовым, пожелал, чтобы рождественская звезда освещала путь светлогорцев и помогала в исполнении заветных желаний, чтобы в сердцах всех католиков жили гармония, счастье и любовь.
Віншаванне на ўрачыстасць Божага Нараджэння Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі
«Святкаванне таямніцы Божага Нараджэння нагадвае нам, што Езус — гэта наш супакой, нашая радасць, нашая моц і нашае суцяшэнне».
Святы Айцец Франщішак
Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! Дарагя вернікі, людзі добрай волі!
Святкаванне таямніцы Божага Нараджэння запрашае нас паглядзець на кожнага чалавека, а асаблва на сям’ю, як на бясцэнны дар з Неба. Сын Божы — абяцаны Адкупіцель — прыходзіць у гэты свет, каб вярнуць яму надзею на вечнае збаўленне, умацаваць веру, навучыць безумоўнай любові і ўзаемнай зычлівасці як фундаментальнай запаведзі, на якой грунтуецца «ўвесь Закон і Прарокі» (гл. Мц 22, 40).
У таямнщы бэтлеемскх ясляў Бог, бясконцы ў міласэрнасці (гл. Эф 2, 4), схіляецца над чалавечай слабасцю, каб шырока адкрыць дзверы да крыніц Яго ласкі. Неабходна толькі адчыніць гасцінна Богу дзверы і прыняць дар Яго Сына. Так мы зробім найважнейшы крок насустрач Таму, хто прыходзіць, каб нас выбавіць ад путаў усялякага граху, зла і вечнай пагібелі.
Няхай Хрыстус — святло свету (гл. Ян 8, 12) — увойдзе ў кожны наш дом, каб рассеяць цемру непаразуменняў і слабасцяў. Няхай Бог Адкупіцель, які пажадаў аб’явцца гэтаму свету праз дар Дзіцяці і Святой Сям’і, напоўнщь душу кожнага чалавека цеплынёй той незямной любові, якая праменіцца з таямнщцы бэтлеемскіх ясляў. А нязгаснае ззянне Бэтлеемскай зоркі няхай асвятляе кожны шлях і найлепшыя планы на будучыню.
Жадаю кожнаму з вас, браты і сёстры, перажыць невыказную радасць асаблівай сустрэчы з Хрыстом, які прыходзщь, каб быць «Богам з намі» (гл. Ап 21, 3). Зычу ўсім людзям добрай волі, каб гэтыя калядныя дні радасці і надзеі на парозе новага 2025 года ўмацавалі ўсіх нас той непахіснай надзеяй на перамогу дабра, справядлвасці і любові, якая напаўняла сэрцы Святой Сям’і з Назарэта, бэтлеемскх пастушкоў і святых анёлаў — веснікаў новага часу.
Хрыстус нарадзўся! Славім Яго!
Антоні Дзям’янка
Біскуп Пінскі