Месца адпачынку — бар “Брыльянт”

Хто не ведае гэтае месца адпачынку, здаецца, той увогуле мала што ведае пра такія месцы ў нашым горадзе. Дарэчы, назва гэтай установы прыйшла да нас ад французкага слова Brilliant, што значыць “чысты, бліскучы, штучна агранёны алмаз з вясёлкавым зіхаценнем колераў”.

Знаходзіцца гэты бар паміж другім і трэцім мікрараёнамі па вуліцы Свярдлова, праз сто метраў ад гандлёвага цэнтра “Бярозкі”. І калі ў каго ёсць вольны час, дык можа ва ўтульнай прыемнай абстаноўцы правесці яго ў гэтай установе.

У бары гуляюць вяселлі, дні нараджэння, праводзяць карпаратывы, банкеты, дзіцячыя ранішнікі і святы, адзначаюць якія-небудзь знамянальныя даты, падзеі, а таксама памінальныя мерапрыемствы. І для гэтага тут створаны ўсе ўмовы.

Тут можна смачна паабедаць, пасядзець з сваім сябрам, знаёмым ці родзічам. Жыхары нашага горада і яго госці могуць у бары “Брыльянт” папіць гарачай гарбаты або кавы, пачаставацца марожаным.

Тут індувідуальна можна замовіць розныя стравы. А меню гэтай гандлёвай кропкі разнастайнае. Гэта бліны з мясам і сырам, галубцы, калдуны бульбяныя з мясам, пяльмені, дранікі, стравы з курыцы, свініны, баршчы і шматлікія напоі з фруктаў. І што характэрна – усе замоўленыя вамі стравы можна ўжываць не толькі ў бары, але і замаўляць на вынас.

І як расказваюць заснавальнікі ўстановы Алена і Сяргей Масквіных, у бары “Брыльянт” працуюць добрыя, чулыя людзі. Гэта згуртаваны, зладжаны калектыў – 16 чалавек: кухары, бармэны, бухгалтар, падсобныя работнікі. Яны – добрасумленныя, працавітыя і шчырая, ветліва абслугоўваюць наведальнікаў бара, знаходзяць з кліентамі кантакт. І як сказала Алена Васільеўна: “Увесь калектыў – гэта адзінае цэлае, быццам адна сям’я”.

А што тычыцца вонкавага стану і выгляду тэрыторыі, дык плануецца, што ў хуткім часе будзе аднаўленне, якое ўключае і шмат кветак.

Жадаем гаспадарам здзяйснення ўсіх задумак і планаў.

Мікола Люндышаў

Фота: Канстанцін Крылоў