На тэрыторыі Парыч з 1942 года існаваў дзіцячы перасыльны лагер. Праз яго прайшло больш за 4000 дзяцей і падлеткаў, якіх звозілі сюды з усіх навакольных вёсак. «У чэрвені 1944 года немцы ўчынілі аблаву на дзяцей ад 8 да 14 гадоў, якіх яны сабралі ў школу г.Парычы. Усяго было сабрана больш за 3 тысячы чалавек, у тым ліку з г.Парычы 50 дзяцей. Усіх дзяцей немцы вывезлі на машынах на ст.Чырвоны Бераг», – напісана ў акце Надзвычайнай камісіі ад 28 чэрвеня 1944 года (гэты населены пункт знаходзіцца на тэрыторыі Жлобінскага раёна).
Тут
летам
1944-га
адкрыўся
сартавальна-перасыльны
пункт,
куды
з
розных
рэгіёнаў
Беларусі
паступалі
дарослыя
і
дзеці.
З
акта
Надзвычайнай
Дзяржаўнай
Камісіі
па
расследаванні злачынстваў
нямецка-фашысцкіх
захопнікаў
у
Жлобінскім
раёне
Гомельскай
вобласці
ад
20 лістапада
1944 года:
«У
чэрвені
1944 года
на
тэрыторыі
вучгаса
Чырвоны
Бераг
немцы
арганізавалі
зборны
пункт
для
дзяцей
ва
ўзросце
ад
8 да
14 гадоў.
Гэтых
дзяцей
сілком
адбіралі
ў
матуль
ў
Жлобінскім,
Рагачоўскім,
Добрушскім
і
інш.
раёнах
і
зганялі
на
згаданы
зборны
пункт.
На
гэтым
пункце
дзеці
праходзілі
медыцынскі
агляд
у
камісіі,
пасля
чаго
іх
грузілі
на
станцыі
Чырвоны
Бераг
у
цягнік
і
адпраўлялі
ў
Нямеччыну
для
ўзяцця
крыві
на
лячэнне
параненых
нямецкіх
салдат
і
афіцэраў.
Усяго
для
гэтай
мэты
немцы
павезлі
1990 дзяцей…»
Як
патлумачылі
супрацоўнікі
філіяла
«Чырвоны
Бераг» Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага
музея,
дзяцей,
сабраных
з
тэрыторыі
найбліжэйшых
раёнаў,
адпраўлялі
па
двух
канкрэтных
кірунках:
у
Скобраўку
Пухавіцкага
раёна
(так
званае
«Дзіцячае
сяло») і
ў
лагер
Капэн
каля
г.Дасау (Германія), адкуль большасць
з
гэтых
вязняў
затым
накіроўваліся ў
канцэнтрацыйныя лагеры
Германіі
і
Польшчы,
размяркоўваліся як
бясплатная
рабочая
сіла
па
фабрыках
і
заводах
рэйха,
адпраўляліся
на
фермы
да
заможных
бюргераў...
З архіўных крыніц вядома, што Краснабярэжскі дзіцячы перасыльны лагер дзейнічаў увесну - у пачатку лета 1944 гады і праз яго мінула 1990 дзяцей. Імёны мясцовых дзетак удалося даведацца адразу ж пасля вызвалення вёскі ў канцы чэрвеня 1944 года Надзвычайнай дзяржаўнай камісіяй па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якая працавала ў Чырвоным Беразе, а вось прозвішчы многіх астатніх 1975 дзяцей камісіяй не ўстаноўлены.
У 2007 годзе ў Чырвоным Беразе ўзвялі памятны мемарыял, які сёння мае нацыянальнае значэнне. Гэта адзіны помнік менавіта дзецям, якія загінулі ў страшных канцэнтрацыйных лагерах гітлераўскай Германіі. Гэта помнік і дзецям Светлагоршчыны…