«Хутчэй Днепр пацячэ назад, чым рускія возьмуць Усходні вал», – гэтыя словы Гітлера цытавалі ўсе нямецкія газеты таго часу. На правым беразе Дняпра акупанты замацаваліся настолькі надзейна, што былі абсалютна ўпэўнены ва ўласнай непераможнасці. Не ўлічылі толькі аднаго – бяспрыкладнага гераізму савецкіх воінаў.
Бераг герояў
Савецкія войскі сіламі 5-ці франтоў фарсіравалі Днепр на ўчастку працягласцю 750 км ад Лоева да Запарожжа і авалодалі 23 плацдармамі на яго заходнім беразе. Адзін з іх – плацдарм важнага аператыўнага значэння ў раёне Лоева, з якога пачалося вызваленне Беларусі ад ворага. Менавіта фарсіраванне Дняпра пад Лоевам стала адным з самых кровапралітных і гераічных эпізодаў бітвы. Тут склалі галовы больш за 12 тысяч савецкіх салдат і афіцэраў практычна ўсіх народаў вялікай краіны. На плытах, чоўнах, проста ўплаў яны пераадольвалі шырокі Дняпро, які быў чырвоным ад крыві. На невялікім участку берага разгарнуліся лютыя баі. З цяжкасцю пераадольвалі байцы варожыя ўмацаванні, але ні на секунду не аслаблялі націск. Бітва за Днепр у раёне Лоева стала кропкай апоры, ад якой адштурхнуліся савецкія вызваліцелі.
Пераадолець любой цаной
Тут праходзіў магутны абарончы рубеж гітлераўцаў – Усходні вал, галоўным участкам якога быў моцна ўмацаваны рубеж Дняпра. Гітлераўцы лічылі яго непрыступным, непераадольным бар'ерам для Чырвонай Арміі. Але надзеі вермахта выкарыстаць магутную водную перашкоду для стабілізацыі свайго фронта не апраўдаліся. Фарсіраванне Дняпра ў раёне Лоева пачалося 15 кастрычніка на досвітку. Бітва стала адной з самых кровапралітных за ўсю гісторыю Вялікай Айчыннай. Таму нядзіўна, што музей у раённым цэнтры прысвечаны ў асноўным менавіта гэтай падзеі. Ён так і называецца –Музей бітвы за Дняпро.
Лоеўскі раён вызвалялі сілы 3-х армій:
На падрыхтоўку аперацыі выдзелілі 5 дзён, за якія чырвонаармейцам неабходна было пабудаваць чоўны і плыты. Задача вельмі цяжкая. Гэта сёння на ўкраінскім баку Дняпра вялізны лес, неабходны для збудавання плаўсродкаў, але ў 1943-м годзе яго не было – немцы правялі тактыку выпаленай зямлі. Нягледзячы на тое, што Лоеў – рыбацкае мястэчка, чаўноў нашым салдатам катастрафічна не хапала. Немцы разумелі, што фарсіраванне непазбежнае, і каб варожая разведка не магла вызначыць квадрат, плаўсродкі закопвалі ў пясок, маскіравалі. Былі выпадкі, калі мясцовыя жыхары ахвяравалі на гэтыя мэты свае хаты…
Непасрэдна Лоеў вызвалялі сухапутна сіламі 106-й стралковай дывізіі. Першымі пераправілі цяжкавагавую тэхніку, і 40 хвілін па населеным пункце ішла артпадрыхтоўка – яго абстрэльвалі «кацюшамі». Пасля гэтага тут фактычна не засталося ніводнага ацалелага будынка. Прасоўваючыся да Лоеўскага плацдарму, Павел Батаў раніцай 15 кастрычніка пачынае аперацыю па фарсіраванні Дняпра. Перш за ўсё ён ужывае дымавую заслону: падпальвае вазы з сенам і запускае дымавыя шашкі, каб даць савецкаму камандаванню перавагу падчас фарсіравання. Першым этапам працуе артпадрыхтоўка, другім – 16-я паветраная армія, якая, безумоўна, унесла важны ўклад у зачыстку першай лініі траншэй. Разведка даносіла, што тут стаялі 18 пяхотных батальёнаў, 96 танкавых, 250 ручных кулямётаў, 330 гармат і мінамётаў. Сілы – вялізныя. У 06.30 раніцы былі перапраўлены саставы 106-й стралковай дывізіі, якая ў дзень адбівала па 7-10 контр-
атак ворага.
Байцы перадавых дэсантных атрадаў першага эшалона на падручных сродках – плытах, рыбацкіх чаўнах – перапраўляліся цераз раку і першымі ступалі на правы бераг, прыняўшы на сябе ўвесь шквал фашысцкага агню. Яны штурмавалі варожыя траншэі, з неверагоднай упартасцю караскаліся на дняпроўскія стромы, адбівалі шматлікія контратакі ворага – пракладалі шлях праз Дняпро палкам, дывізіям, усёй арміі. Іх дэвізам было: «Выстаяць у што б там ні стала!» Да раніцы 16 кастрычніка на правым беразе Дняпра размясціліся два палкі пяхоты з артдывізіёнамі, а да зыходу дня Лоеў быў вызвалены. Але цана гэтага аказалася высокая: тысячы нашых салдат загінулі.
Рашэнне Ракасоўскага перакінуць войскі ад Гомеля да Лоева і менавіта тут пачаць аперацыю гісторыкі называюць геніяльным. А выключную мужнасць байцоў высока ацаніла савецкае кіраўніцтва. За фарсіраванне Дняпра звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены 365 чалавек, 45 з іх - пасмяротна.
Звышхрабрыя
Імёны Герояў Савецкага Саюза высечаны на стэлах лоеўскага мемарыяла. Цяпер гэта сапраўдны музей пад адкрытым небам, прысвечаны бітве за Дняпро. У спісах шмат тых, хто не дачакаўся сваёй Зоркі героя. Яны пахаваны па розных брацкіх магілах у вёсках і пасёлках раёна. Пералічыць усіх на старонках газеты немагчыма. Але ёсць сярод іх прозвішчы Клычніяза Азалава і Мартына Цеплякова, якія атрымалі Зорку героя менавіта за гэтую бітву, выжылі тут, але загінулі на светлагорскай зямлі. З успамінаў відавочцаў: «Нужно было с ходу форсировать реку. Первой на вражеский берег предстояло высадиться 5-й роте. Бойцы бесшумно спустили в воду надувные лодки и поплыли вперед. Но как только они достигли середины реки от разрывов вражеских мин и снарядов поднялся целый лес водяных столбов. В 5-ти метрах от берега оставшиеся в живых спрыгнули в холодную воду и вскоре оказались на суше. Бойцы, прижимаясь к земле, старались укрыться за малейшими уступами. Наступил решительный момент, когда наша артиллерия перенесла огонь с передовых позиций в глубину обороны противника, и фашисты, опомнившись, могли сбросить десант в воду. «Вперед!» - крикнул парторг Тепляков. Голос потонул в шуме боя. Но все видели, как поднялся и устремился вперед Мартын, за ним всколыхнулась вся цепь – и в окопы врага полетели гранаты. Ворвались в первую траншею. Завязалась рукопашная схватка. Противник сопротивлялся. Обладая недюжинной силой и ловкостью, Мартын появлялся то в одном, то в другом месте, воодушевляя бойцов личным примером мужества и отваги. Траншея очищена. С левого берега спешат на помощь другие подразделения. Но из второй траншеи фашисты пошли в контратаку, по ней резанули очереди автоматов, полетели десятки гранат. Противник повернул назад. А на берег высаживалась новая группа бойцов. 5-я рота в полном составе ворвалась во вторую траншею. Плац-дарм был расширен, но бой продолжался… Враг беспрерывно контратаковал: за 2 дня 19(!) раз предпринимались попытки ликвидировать десант...»
.jpg)
З узнагароднага ліста: «Товарищ Азалов в бою за переправу через Днепр проявил мужество и геройство. Под сильным пулеметно-минометным огнем, переправившись в составе отделения на правый берег Днепра и заняв оборону, он с винтовкой и гранатами сдерживал в течение 2-х часов яростную атаку немцев, пытавшихся прорваться к обороне. Когда атака немцев была отбита, Азалов с винтовкой наперевес первым бросился в атаку на немцев. Ворвавшись в окоп противника, действуя штыком и гранатами уничтожил 11 солдат и 2-х офицеров противника. Войдя в азарт, не заметил, что ушел далеко от своих товарищей вперед. На него напали два немца и пытались взять живым. Тогда тов.Азалов, вынув финский нож, заколол обоих немцев. Но в этой схватке он сам был ранен в трех местах штыком врага. Обессилев, он упал здесь же среди убитых немцев. Несколько минут спустя подошедшими товарищами, в тяжелом состоянии от ран, он был вынесен с места схватки».
Дарэчы, савецкія войскі сіламі 5-ці франтоў фарсіравалі Днепр на ўчастку працягласцю 750 км, таму пахаваныя на тэрыторыі нашага раёна Міканор Лявухін, Аляксей Яршоў і Кірыл Камынін Зорку героя атрымалі за фарсіраванне Дняпра ў раёне Кіева і на Чарнігаўшчыне.
У ліку першых дэсантных падраздзяленняў праз Дняпро пераправіўся ўзвод малодшага лейтэнанта беларуса з-пад Віцебска Пятра Акуцыёнка. Вораг спрабаваў скінуць дэсант у раку, але савецкія салдаты не збіраліся аддаваць бераг. Камандзір уторкнуў сцяг у пясок. Ён стаў арыенцірам для астатніх частак і ўсяляла ўпэўненасць, што бераг наш. Акуцыёнак загінуў, як і большасць яго салдат.
18-гадовы разведчык Барыс Царыкаў – родам з Гомеля. Ва ўзнагародным лісце коратка апісаны яго подзвіг: «В боях за переправу реки Днепр Цариков проявил мужество и геройство. 15 октября 1943-го вместе с группой минеров самым первым форсировал Днепр и под ураганным огнем противника первый врывался в траншеи противника с автоматом и ручными гранатами, уничтожал гитлеровцев и тем самым обеспечил переправу 1-го стрелкового батальона. 15 октября
1943-го под огнем противника переправился 5 раз через Днепр, подобрал более 50 человек красноармейцев разных частей, организовал их в группы и свел в боевые порядки батальона. В последующих боях за расширение плацдарма на правом берегу Днепра действует героически всегда в первых рядах, воодушевляя личным примером других бойцов на боевые подвиги. Достоин присвоения звания «Герой Советского Союза».
Тут гінулі цэлымі батальёнамі. Камбат Несцераў падчас фарсіравання страціў амаль увесь асабісты састаў. Засталося ўсяго 22 байцы і камандзір, якія ўтрымлівалі бераг, пакуль не пераправіліся асноўныя сілы палка. У гісторыю бітвы за Днепр легендарны батальён маёра Уладзіміра Несцерава ўвайшоў пад назвай «Батальён 22-х герояў».
Газета «Праўда» ў сярэдзіне кастрычніка 1943 гады пісала: «На Днепре бойцы превзошли сами себя. Их нельзя назвать храбрыми, они – сверххрабрые...» І ў гэтых словах не было перабольшвання.
Мемарыял
Упрыгожванне цэнтральнай плошчы Лоева – абеліск «Манумент Славы» вышынёй у 24,5 м, да рэканструкцыі ён узвышаўся на 18 м. Помнік узведзены ў 1966 годзе, адкрывалі яго многія ўдзельнікі фарсіравання Дняпра, у тым ліку камандуючы 65-й арміяй Павел Батаў. У 2015 годзе была праведзена рэканструкцыя цэнтральнай плошчы Лоева і створаны сучасны мемарыяльны комплекс «Бітва за Днепр». На Алеі герояў залатымі літарамі нанесены імёны 365-ці воінаў, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза. Экспазіцыю музея пад адкрытым небам папоўнілі 12 адзінак ваеннай тэхнікі, прадстаўленай Міністэрствам абароны – ад легендарнай «Кацюшы» да рэдкіх кацяроў і пантона для пераправы цераз раку.
Цікавы факт: падчас рэканструкцыі абеліска сучасныя будаўнікі знайшлі бутэльку. У ёй аказалася запіска, напісаная чарніламі на лістку вучнёўскага сшытка ў клетачку, загорнутая ў газету «Праўда»: «Здесь восстанавливали памятник строители нашим родителям, которые отдали жизнь за наше будущее. 30 октября 1965 года». Сёння гістарычны будынак з'яўляецца сімвалам адвагі і мужнасці, праяўленай у барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі.
У 2009 годзе гарадскому пасёлку Лоеў уручаны вымпел «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Падобную ўзнагароду маюць усяго 27 населеных пунктаў Беларусі.
Па меркаванні гісторыкаў, Лоеўскі плац-дарм стаў кропкай апоры, ад якой савецкія войскі адштурхнуліся для кідка ўглыб краіны. Наступным этапам стала вызваленне Рэчыцы і Гомеля, потым падрыхтоўка да «Баграціёна». Фактычна з гэтых берагоў пачалося вызваленне БССР.
Бітва на Лоеўскім плацдарме з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Але за гэтую перамогу была заплачана высокая цана, бо кожная адваяваная пядзь зямлі, кожны населены пункт даваліся нашым салдатам з вялікай працай і вялікімі стратамі. Сёння іх подзвіг увекавечаны ў выглядзе ваеннага мемарыяла ў Лоеве, дакументаў і экспанатаў музея бітвы за Днепр і шматлікіх воінскіх пахаванняў на тэрыторыі раёна, якія служаць бясцэнным сведчаннем гэтага гераічнага перыяду ў гісторыі Рэспублікі Беларусь.