21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. Па ўсім свеце ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя паэтам і іх творчасці. У Год беларускай жанчыны нельга прамінуць жаночую паэзію, якая ў літаратуры мае неадназначную трактоўку: маўляў, пра што можа пісаць жанчына, як не пра каханне? Мы вырашылі разбурыць стэрэатыпы, бо сёння жаночая паэзія – гэта смелыя, шчырыя творы пра самыя важныя рэчы і з’явы ў жыцці.
Пасляваеннае пакаленне
Раіса Баравікова (1947). З iмeм гэтaй пaэткi, нaвaт з яe нязмeннa пpыгoжым пpaз мнoгiя гaды знeшнiм вoблiкaм i гoлacaм, звязaнa ўpaжaннe пpacвeтлeнacцi, пяшчoты, paмaнтычнa-ўзнёcлыx aднociн дa жыцця, эмaцыянaльнacцi i выcoкaй ycxвaлявaнacцi, якaя нe мoжa cтpымлiвaццa нiякiмi пoбытaвымi мeжaмi. Тaкaя янa i ў cвaёй твopчacцi, дa якoй мoжнa бeз зaлiшняй aглядкi нa ўмoўнacць тэpмiнy пpымянiць эпiтэт «жaнoчaя пaэзiя»: выpaзны гyмaнicтычны пaфac, выcaкapoднacць i мyдpacць, эcтэтычнaя змяcтoўнacць i paзнacтaйнacць.

Нapaдзiлacя ў в.Пeшкi Бяpoзaўcкaгa paёнa. Як i ўce, для кaгo пaэтычнaя твopчacць cтaлa ў бyдyчым cпpaвaй жыцця, paнa пaчaлa пicaць вepшы, якiя былi aпyблiкaвaны ў paённaй гaзeцe, кaлi aўтapцы cпoўнiлacя 13 гaдoў. Атpымaлa cпeцыяльнacць мacтaцкaгa пepaклaдчыкa ў Лiтapaтypным iнcтытyцe iмя М.Гopкaгa ў Мacквe, пpaцaвaлa pэдaктapaм нa кiнacтyдыi «Бeлapycьфiльм», y гaзeтax i чacoпicax, былa гaлoўным pэдaктapaм чacoпica для жaнчын «Алecя», yзнaчaльвaла чacoпic «Мaлaдocць», якi пaд яe кipaўнiцтвaм зa кapoткi чac cтaў aдным з caмыx пaпyляpныx бeлapycкix выдaнняў. Вялікая колькасць паэтычных зборніказ і для дарослых, і для дзяцей, гicтapычнaя дpaма «Бapбapa Рaдзiвiл» прасякнуты пaчyццёвacцю, мяккacцю, aбвocтpaнaй тpывoгaй зa ўcё жывoe ў cвeцe, дaбpыней i пpыгaжocцю.
Вольга Іпатава (1945). Нарадзілася ў г.п.Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і служачых. Пасля смерці маці 5 гадоў выхоўвалася ў дзіцячым доме. У 1961 г. скончыла ў Гродне сярэднюю школу №7, а потым філалагічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай у в.Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі, інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркаме камсамола, рэдактарам на абласной студыі тэлебачання, літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», літкансультантам газеты «Чырвоная змена», галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына», галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 г. — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 г. — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Друкуецца з 1959 г.: аўтар вялікай колькасці зборнікаў не толькі паэзіі, аповесцей і апавяданняў для дарослых і дзяцей. Ёсць у яе і тэлеп’еса «Давыд Гарадзенскі», і гістарычная трылогія. Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю.
Яўгенія Янішчыц (1948 - 1988). Яе называюць самай лірычнай паэтэсай Беларусі, кнігі якой уваходзяць у залаты фонд сусветнай літаратуры. Нарадзілася яна ў в.Рудка Пінскага раёна Брэстчыны ў звычайнай сялянскай сям’і, дзе бацька зарабляў бондарнай працай, а маці рабіла ў калгасе. Прозвішча дзяўчынцы засталося ад першага мужа яе маці, які загінуў у 1944 г. (пазней яна прысвяціла яму верш «Памяці Ёзаса Янішчыца»). Бацькам яе быў другі муж маці, Іосіф Патапчук, яму прысвечаны твор «Ясельда» і вершы «Бацькавы дровы», «Імя па бацьку».

У 1955-м г. пайшла ў пачатковую школу на сваёй малой радзіме. І ўжо праз 3 гады з’явіўся першы верш – прысвячэнне роднай маці. У снежні 1962 г. ў раёнцы «Палеская праўда» свет пабачылі і першыя друкаваныя радкі Яўгеніі. Неўзабаве невялікія вершаваныя творы 17-гадовай паэтэсы папалі на палосы рэспубліканскіх газет і старонкі часопісаў. Яўгенія скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ, а за год да таго (у 1970-м) стала дыпламанткай фестывалю творчасці моладзі БССР. Выходзяць яе зборнікі, уступае ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, працуе літкансультантам у «Сельскай газеце» – літаратурнае жыццё складваецца, але не складваецца асабістае: скасаванне шлюбу і нараджэнне сына, якога гадуе ў адзіноце, цяжкае ДТЗ… Імкнучыся пазбавіцца ад цяжару мінулых падзей, Яўгенія з галавой уходзіць у работу – і творчую, і грамадскую: удзельнічае ў складзе дэлегацыі БССР у працы XXXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, уладкоўваецца на пасаду загадчыка аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». І ў гэты ж час выходзяць новыя вершы і зборнікі. Дарэчы, Янішчыц стала самым маладым лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы. У сярэдзіне 1980-х грамадска-палітычныя і паэтычныя поспехі «беларускай Ахматавай» вельмі значныя: паэтэса плённа працуе дэпутатам раённага савета сталічнага Савецкага раёна, з’яўляецца членам праўлення і ўваходзіць у прэзідыум Саюза пісьменнікаў БССР, разам з Нілам Гілевічам бярэ ўдзел у з’ездах Саюза пісьменнікаў СССР, атрымлівае Ганаровую грамату ад Савецкага камітэта абароны міру.
На піку творчасці паэтэса змагаецца з успамінамі сваёй драматычнай маладосці і перажывае ад кпінаў зайздроснікаў з літаратурнага і грамадскага асяроддзя. Да гэтага ў верасні 1985 г. прымешваецца і яшчэ адна асабістая бяда – амаль месяц на парозе жыцця і смерці знаходзіцца яе адзіны любімы сын, якога выратавалі. Месяц пакут, бяссоніцы і перажыванняў… Нечакана для ўсіх Яўгенія Янішчыц трагічна гіне праз 5 дзён пасля свайго 40-гадовага юбілею.
Ніна Мацяш (1943 - 2008).
Нарадзілася 20 верасня 1943 г. ў в.Нівы Бярозаўскага раёна ў шматдзетнай сям’і. У 1960 г. скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу і паступіла на нямецка-французскае адзяленне Мінскага педінстытута замежных моў, працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы. Дэбютавала вершам у бярозаўскай раённай газеце «Маяк коммунизма» ў 1963 г. Аўтар вялікай колькасці зборнікаў вершаў, перакладаў з французскай, нямецкай, польскай, украінскай ды іншых славянскіх моў. Многія ўласныя вершы Ніны Мацяш пакладзены на музыку рознымі кампазітарамі і ёю самою. Як набытак гэтага песеннага таленту засталіся аўдыёкасета «Бэзавая завіруха» і кампакт-дыск. Цікавым захапленнем Ніны Язэпаўны было вышыванне і пёркаграфія...

Таіса Бондар (1945 - 2005).
Нарадзілася ў Рудзенску Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Бацька загінуў на фронце. Пазней у сваіх творах яна часта звярталася да асэнсавання свайго бязрадаснага пасляваеннага дзяцінства. Працавала на прамкамбінаце, затым – піянерважатай у Рудзенскай сярэдняй школе, у дзіцячай бібліятэцы. Завочна скончыла факультэт англійскай мовы Мінскага педінстытута замежных моў. Працавала пазаштатным карэспандэнтам газеты «Вячэрні Мінск», загадчыкам аддзела выяўленчага мастацтва, архітэктуры і вытворчай эстэтыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», загадчыцай аддзела культуры часопіса «Беларусь», потым адказным сакратаром і намеснікам галоўнага рэдактара. Па ініцыятыве Таісіі Мікалаеўны быў заснаваны часопіс «Сусветная літаратура», з 1996 г. з’яўлялася яго галоўным рэдактарам. З 2002 г. ўзначальвала рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «Літаратура і Мастацтва», сябрам Саюза пісьменнікаў БССР стала ў 1978 г.
Дэбют Таісіі Бондар у друку адбыўся ў 1970 годзе, калі ў газеце «Літаратура і мастацтва» было надрукавана некалькі яе вершаў. А потым – зборнікі паэзіі, асноўнымі матывамі якіх стала асэнсаванне гістарычнага шляху, які прайшоў беларускі народ, яго багатая песенная спадчына, памяць аб гадах барацьбы і гераізму, імкненне да веры. Вялікую ўвагу аўтар надавала разважанню над лёсам жанчыны, праблемам сям'і, тэме кахання, адзіноты, пошуку свайго прызначэння ў жыцці. Яна адна з першых у беларускай паэзіі другой паловы ХХ ст. актыўна ўвяла ў творчасць рэлігійную тэму і жанр малітвы. Таіса Мікалаеўна глыбока перажывала ломку, якая адбывалася з грамадствам і творчымі людзьмі ў 1990-я гады. Адказы на пытанні, якія ставіла жыццё, яна шукала ў філасофіі, у рэлігійных вучэннях. Спецыяльна пабывала ў Індыі, дзе перад ёй нібы адкрыўся іншы свет. Вынік – зборнікі апавяданняў і аповесцей, гістарычны раман пра Еўфрасінню Полацкую, дзе закранаюцца глыбінныя філасофскія праблемы, паказаны ўзаемаадносіны пакаленняў. У яе творах адбіліся сумневы, расчараванні, трывогі і пакуты чалавека, які не хоча быць ахвярай абставін, а імкнецца зразумець сэнс жыцця. Таіса Бондар напісала шэраг даследчых партрэтаў пра беларускіх мастакоў. Выступала ў друку з крытычнымі артыкуламі, публіцыстычнымі нататкамі, займалася перакладам твораў малдаўскіх, румынскіх, англійскіх аўтараў.
У Таісы Мікалаеўны было няшмат сяброў. Яна здавалася заўсёды такой моцнай, ніколі ні на што не скардзілася. Ніхто і не мог падумаць, што ў яе могуць быць праблемы са здароўем. Толькі пасля смерці стала зразумела, што ў яе быў рак... Гэта была жанчына незвычайнага розуму і таленту, якая пайшла ад нас у росквіце сваіх здольнасцяў і магчымасцяў, не паспеўшы завяршыць шматлікіх сваіх задумак.
Не трэба шукаць далёка
Соф'я Шах (1947) – вядомы беларускі паэт, майстар санетаў (рэдкай з'явы ў беларускай паэзіі). Гэты жанр патрабуе вялізнага майстэрства, а яна не толькі цудоўна валодае ім, але і пераконвае нас у шматгучнасці свайго паэтычнага слова. Аўтару належаць вянкі санетаў і вянкі вянкоў санетаў, сярод якіх ёсць і адрасаваныя дзецям. На радзіме ў Светлагорску Соф'ю Шах называюць спадчынніцай жанрава-страфічнай формы Максіма Багдановіча.
Яе паэзія – адметная з'ява ў нацыянальным прыгожым пісьменстве, яна вылучаецца не толькі на агульным фоне класічна традыцыйнай жаночай паззіі, але і ўсёй беларускай літаратуры сваёй выразна падкрэсленай душэўнасцю і духоўнасцю. Вершы Соф'і Шах – гэта філасофскія роздумы пра жыццё, пра сённяшні дзень, пра блізкіх людзей. Яны прасякнуты святлом любові да жыцця, да роднага краю.

Шах Соф'я Мікалаеўна нарадзілася ў 1947 г. у в.Лясец Калінкавіцкага р-на. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў г.п.Азарычы Калінкавіцкага раёна. Скончыла Мазырскі педінстытут, працавала настаўнікам пачатковай школы ў вёсках Гомельшчыны, пасля заканчэння дэфекталагічнага факультэта Мінскага педінстытута, працавала лагапедам у школе-інтэрнаце ў Светлагорску. Соф'я Мікалаеўна вершы пісала са школьнага ўзросту, аднак яе актыўная літаратурная дзейнасць пачалася ў васьмідзесятых. Яна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў, лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі. У 2022 годзе Соф'я Мікалаеўна прызнана пісьменнікам года Гомельскай вобласці.
Доўгія гады яна была не проста жонкай, але перш за ўсё музай і натхненнем Ізяслава Катлярова – журналіста, паэта, літаратурнага крытыка і мастацтвазнаўца, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, перакладчыка, грамадскага дзеяча, ініцыятара стварэння і дырэктара карціннай галерэі, чалавека, несумненна, таленавітага і неардынарнага. Дзякуючы таленту Ізяслава Рыгоравіча расло яе майстэрства, менавіта з яго благаславення яна пачала пісаць на беларускай мове, і яны, закаханыя ў паэзію, дапаўнялі адзін аднаго. Іх паэзія – «золата слоў, золата думак», у якой асаблівае месца адведзена высокаму пачуццю, жаночай адданасці і пяшчоты. Зараз Соф'я Мікалаеўна працягвае спадчыну творчага паэтычнага тандэму.
Вольга Грынь (1989). Яна ўпэўнена, што яе лёс быў наканаваны і беларускае слова для яе – не толькі прафесія, а лад жыцця і крыніца натхнення.
Нарадзілася Вольга Грынь у в.Асінаўка Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. Але яе творчы шлях пачаўся значна раней – яшчэ са школы, дзе нарадзіліся першыя нясмелыя радкі, якім суджана было ператварыцца ў сур’ёзнае захапленне, а потым – у вялікую паэзію. І адчувая глыбіню і мелодыку роднай мовы, яна свядома выбрала спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура». Гады вучобы далі Вользе Мікалаеўне не толькі дыплом выкладчыка, але і разуменне таго, наколькі шматграная і вялікая спадчына нашага народа.
І зараз яна – аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі, актыўны ўдзельнік і лаўрэат мноства творчых конкурсаў, у тым ліку і міжнародных. З’яўляецца членам абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» пры Гомельским абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яе вершы знаходзяць водгук у сэрцах тых, хто любіць паэзію, а яна ганарыцца тым, што беларускае слова жыве і гучыць на ўвеь свет.
Вольга Грынь зараз працуе ў рэдакцыі газеты «Светлагорскія навіны» рэдактарам інтэрнет-рэсурсаў. І менавіта тут, на стыку класічных традыцый і сучасных тэхналогій, яна працягвае служыць роднаму слову: на «Літаратурнай старонцы» друкуюцца вершы светлагорцаў: на старонцы гучаць галасы самых розных лю-дзей – ад тых, хто робіць першыя крокі, да сталых людзей, для якіх паэзія стала выратаваннем. Газета, якую многія прывыклі лічыць крыніцай навін, зараз вядома і як тэрыторыя творчага яднання.
Прыемна адзначыць, што на «Літаратурнай старонцы» друкуюцца вершы жанчын Светлагоршчыны: Галіны Логінавай, Ларысы Дземідзенка, Вольгі Родзінай, Надзеі Краўцовай, Раісы Наўроцкай, Веры Няўструевай, Ксеніі Мінчык, Наталлі Гаўрыленка, Валянціны Барысавай, Галіны Закружнай, Ганны Закружнай, Валянціны Бурко, Тамары Шульгі, Мальвіны Алізарчык, Таццяны Мітраховіч, Галіны Ласаевай, Інны Гашко, Ганны Сотнікавай, Маргарыты Барценевай… І пра што б яны ні пісалі: каханне і адзінота, горад ці мужчына, жыццё або смерць – жаночыя вершы прапітаны светам і аптымізмам, якія напаўняюць душы цяплом і дабрынёй. Ці не ў гэтым сэнс паэзіі?