НАШИ ПРОЕКТЫ

І гісторыя, і культура

ПРЕСС-ЦЕНТР

І гісторыя, і культура
30 июня 2026
320

Чэрвень у Беларусі праходзіць пад знакам гісторыка-культурнага турызму – аднаго з самых займальных напрамкаў падарожжаў, які дазваляе дакрануцца да мінулага, адкрыць для сябе ўнікальныя старонкі гісторыі і па-новаму зірнуць на багатую спадчыну роднай краіны. На Гомельшчыне шмат такіх цікавых мясцін

Але знакавай падзеяй для Светлагоршчыны стаў культурна-спартыўны фестываль «Вытокi», які прайшоў у пачатку чэрвеня. На свяце ўвазе гасцей былі прадстаўлены спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія пляцоўкі, зон фуд-корта і сямейнага адпачынку, кірмаш майстроў-рамеснікаў, шматлікія майстар-класы

Урачыстае адкрыццё комплексу воінскай славы ў гонар аперацыі «Баграціён» пасля рэканструкцыі стала яшчэ адной важнай падзеяй у гісторыі раёна. На тэрыторыі з'явіўся будынак інфармацыйнага цэнтра са сталай і часавымі экспазіцыямі, навучальным класам. Пяць выставачных залаў расказваюць аб этапах падрыхтоўкі і рэалізацыі легендарнай аперацыі. Пляцоўка пад адкрытым небам таксама мадэрнізавана і добраўпарадкавана, а ў памяшканні бліндажу, дзе раней размяшчалася выставачная экспазіцыя, з'явіўся інтэрактыўны цір. У дзень урачыстага адкрыцця для прысутных прайшла ваенна-гістарычная рэканструкцыя

Гісторыка-культурны турызм аб'ядноўвае пазнавальныя экскурсіі, знаёмства з архітэктурнымі помнікамі, старажытнымі сядзібамі, храмамі, музеямі і прыроднымі славутасцямі. Гэта магчымасць не толькі ўбачыць знакавыя месцы, але і адчуць сувязь часоў, даведацца больш пра людзей і падзеі, якія фармавалі аблічча беларускай зямлі

Усе гэтыя мерапрыемствы адлюстроўваюць унікальнасць нашай радзімы, яе багатую гісторыка-культурную спадчыну. Дарэчы, у цэлым лета абяцае быць насычаным.

 
Предыдущая новость
Палітыка па-жаночы
следующая новость
Як адчуваю – так і раблю